Oct. 2nd, 2013 08:51 pm
малдова чарговая
Сёньня дзень выдаўся няпросты. Ад раніцы ў дубовым гаі высьвятлілася, што ад вечару згубіўся трэкер. Дзякуючы зоркаму воку Васіля ён знайшоўся, аднак дзень адразу пайшоў так. Да плянаванага ўчора начлегу ў манастыры мы даехалі толькі праз тры гадзіны, пагулялі там, і марудна рушылі далей. 50 кілямэтраў за дзень, заехалі ў Saroca, пабачылі татмэйшую камяніцу, злазілі на маяк. Далей ужо па холадзе ехалі да планаванай кропкі, не даехалі і сталі на пастой ў вёсцы, за 200 лей з усіх. Маладое віно каштуе 20 лей за два літры. Інэт тут дохлы, таму сёньня зарадзім гаджэты і заўтра паспрабуем паінтэрнэціць пры нагодзе.
Posted via m.livejournal.com.
Tags: