Sep. 19th, 2013

lazyest: (Default)
Выйшаў новы дыск Dream Theater. Завецца проста, Dream Theater. Па гучаньні асабіста мне адразу падаўся падобным да Images And Words, як ня дзіўна.



Чакаецца выхад першага за амаль 10 год дыску Fates Warning. Прома-трэк, што выклалі паслухаць, ня надта падобны да працы Arch/Matheos, як мы было спадзяваліся, але па адным трэку хіба што зразумееш?

У хуткім часе выйдзе канцэртавы DVD Black Sabbath. Я спадзяюся, што не апошні, бо дыск "13" мне чым далш - тым больш даспадобы, а трэк Is God Dead? увогуле для мяне ці ня лепшы ў гэтым годзе.

Jordan Rudess запісаў сольны дыск разам з Tony Levin і мне невядомым драмерам.



Слухаецца альбом вельмі прыемна.

А, і з-за чаго ўвогуле пачаў пісаць пост. На класікроку патрапіў у вочы ўспамін Грэма Бонэта пра ягоны гурт Alcatrazz і цяжкасьці з маладым Інгві Мальмстынам. Нешта слова за слова, палез у інтэрнэты і выпадкова спампаваў канцэрт Алькатрацу 1984 году. DVD. Неблагой якасьці. Аматарам гітарнай музыкі, Інгві Мальмстына і гурту Rainbow - вельмі раю.

Profile

lazyest: (Default)
lazyest

November 2025

S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819 20 2122
23242526272829
30      

Most Popular Tags

Page Summary

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Dec. 16th, 2025 01:16 pm
Powered by Dreamwidth Studios