2013-05-26

lazyest: (Default)
2013-05-26 11:56 am

Налібокі - 2013

Гэтым годам, нарэшце, знайшоў у сабе аргумэнтаў на тое, каб паехаць на Налібокі. У першую чаргу з-за кампаніі [livejournal.com profile] megavision, які таксама захацеў глянуць адным вокам як там і што, аднак без асаблівых рэкордаў. Таму мы як звычайна, дызелямі-дызелямі дабраліся да старту, пафоталіся і стартанулі.

From Naliboki - 2013


Read more... )

Трэк http://www.everytrail.com/view_trip.php?trip_id=2148340
lazyest: (Default)
2013-05-26 11:19 pm
Entry tags:

Аб прыцягненьні непрыемнасьцяў

Вось калісьці я быў вельмі ўпэўнены ў тым, што калі не цягаць з сабой налепкі для заклейкі камер - то і прабіваць колы ня будзеш. Сёньня ехаў з выцяжкай для ланцугу - і цалкам прадказальна парваў гэны толькі што памыты і змазаны ланцуг. Добрая навіна ў тым, што самы слабы кавалак я выкінуў - таму рэшта мусіць зараз хадзіць доўга :-)

ЗЫ: На адомэтры 28658