2013-01-26

lazyest: (Default)
2013-01-26 10:14 am

Людзі на балоце, Граффіці

Схадзілі ўчора на "Людзей на балоце". Шыкоўны гурт, выдатная музыка, шкада, што так мала і што па пятніцах у Графіці заносіць якіх заўгодна гледачоў. Сёньня, дарэчы, у былым Джоліку будуць ты я ж людзі, аднак з іншай праграмай, Dziacuki.

UPD: Ужо не, ня будуць

From Ludzi na baloce 25.01.2013


Read more... )
lazyest: (Default)
2013-01-26 01:36 pm

Linux games & STEAM

Ёсьць шанец, што хтосьці ня ведае пра тое, што іграробная кантора Valve плянуе прадаваць уласную "кансоль" - прыстаўку, што будзе працаваць пад лінуксам. З гэтай прычыны мы жывем зараз у цікавы час выхаду афіцыйных гульняў для лінукс. За адносна невялікія грошы (5-6 даляраў за штуку) сёньня можна набыць з тузін неблагіх "вялікіх" гульняў, кшталту Counter Strike 1.6 і сьпіс з кожным днём ўсё пашыраецца :-) Шчыра кажучы, справа лінуксафікацыі гульнявой прасторы - справа вельмі добрая. Покуль афіцыйна падтрымліваецца выключна Ubuntu, аднак тыя, каму вельмі хочацца, карыстаюць і на іншых дыстрыбутывах. Карацей - зьвярніце ўвагу. Было б яшчэ калі пайграцца :-)
lazyest: (Default)
2013-01-26 06:54 pm

З вялікай любоўю - софт ад ФСЗН

Увесь тыдзень неяк не было часу падзяліцца. Думаю, шмат хто ў нашых зямліцах ведае пра шыкоўныя падзелкі ад Фонда Сацыяльнае Абароны Насельніцтва, больш звыкла гучаць яны як ФСЗН. Там анальна-агароджаны софт, выключна IE (прычым толькі 6 ці 7 вэрсіі), аднак нават ня гэта самае прыўкраснае. А абсалютная прыгажосьць у тым, што ў ей унутре.



Я так мяркую, калі ты ня веруеш - то і працаваць ня мусіць. Больш за тое, гэта ў сьвежай версіі столькі наладак з'явілася. Калі я яшчэ калупаў папярэднюю, седзячы другі ці трэці дзень у марных спробах дабіцца ад гэнай падзелкі нейкай уцямнай працы, мае вочы наткнуліся на вакно наладак, дзе быў ТОЛЬКІ гэты пункт.