Nov. 13th, 2012

lazyest: (Default)
Уласна, прачытаў навіну пра чарговую альфу, зацікавіўся. Сьцягнуў ісошку, запусьціў у віртуалцы - выглядае жывой.



Скокнуў недалёка за жывым вінтом у адзін з ноўтаў, што ляжаць безвінтовыя, паставіў на рэальнае жалеза. Лётае па хуткасьці - жах, на машынцы з Pentuim M 1.7/256Mb RAM і вінтом 4200RPM на 30 гіг - грузіцца меньш за 15 сэкундаў. Далей, натуральна, ёсьць ньюансы. У першую загрузку запрацавала сетка па дроце, пасьля рэбуту - зьнікла, нешта з ARP-табліцай. Вайфай у ноўце ёсьць у сьпісу правераных і працуючых - ан нет, уходзіць у кернэл панік пры ініцыялізацыі. Браўзер таксама дзівосны, вебкіт-вебкітам, аднак не пакідае пачуцьцё неякай крывізны рэндэру. Аднак покуль ноўт гэты валяецца - паспрабую крыху дапамагчы ў дэбагінгу гэтых фокусаў, калі хто адкажа з распрацоўшчыкаў. Таксама асаблівасьць экасістэмы, нейкага IM-кліента сходу я не знайшоў, аднак у каробцы адразу ёсьць IRC-кліент, і распрацоўшчыкі ёсьць на ірц :-)

Profile

lazyest: (Default)
lazyest

November 2025

S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819 20 2122
23242526272829
30      

Most Popular Tags

Page Summary

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Dec. 16th, 2025 10:19 am
Powered by Dreamwidth Studios