2012-10-28

lazyest: (Default)
2012-10-28 09:51 am

працоўнае - CPanel, eximstats&32bit

Хто можа ведае, я акрамя ўсяго займаюся тэхнічнай падтрымкай аднога хостынг-правайдэра. І тут днямі зусім перастаў працаваць адзін з нашых сэрвераў, ледзь троху што на яго з карыстальнікаў лезе - ён у нагрузку 40 і амаль не шаволіцца. Пачалі высьвятляць, што і як. Жалезкі ў шакалядзе, 6 ядраў феномаўскі проц, 8 гіг памяці, вінты жывыя - ані скаргі ў логах. Спрабаваў скантактаваць з падтрымкай CPanel, раней там людзі вельмі адэкватна і хутка адказвалі на падобныя праблемы, аднак ня гэтым разам. Сваім розумам высьвятліў, што праблема з mysql, сам адразу ж разумеў, што зьвязана са статыстыкай пошты, eximstats. Аднак як палез за падрабязнаьцямі, высьвятліў, што табліцы экзімстатсу... Важаць каб я так жыў

ls -l /var/lib/mysql/eximstats
total 12983468
drwxr--r-- 2 mysql mysql 4096 Oct 28 09:32 ./
drwxr-x--x 247 mysql mysql 12288 Oct 28 09:01 ../
-rw-rw-r-- 1 mysql mysql 65 Jun 29 2010 db.opt
-rw-rw---- 1 mysql mysql 8908 Apr 5 2012 defers.frm
-rw-rw---- 1 mysql mysql 55490265 Oct 28 09:17 defers.MYD
-rw-rw---- 1 mysql mysql 6403072 Oct 28 09:17 defers.MYI
-rw-rw---- 1 mysql mysql 8908 Apr 5 2012 failures.frm
-rw-rw---- 1 mysql mysql 4477422015 Oct 28 09:32 failures.MYD
-rw-rw---- 1 mysql mysql 558823424 Oct 28 09:37 failures.MYI
-rw-rw---- 1 mysql mysql 8936 Apr 5 2012 sends.frm
-rw-rw---- 1 mysql mysql 3704586120 Oct 28 09:16 sends.MYD
-rw-rw---- 1 mysql mysql 817291264 Oct 28 09:17 sends.MYI
-rw-rw---- 1 mysql mysql 2809659392 Oct 28 09:47 sends.TMD
-rw-rw---- 1 mysql mysql 9152 Jun 4 23:30 smtp.frm
-rw-rw---- 1 mysql mysql 730042128 Oct 28 09:11 smtp.MYD
-rw-rw---- 1 mysql mysql 122170368 Oct 28 09:11 smtp.MYI

Сістэмы ў мяне ўсюды стаяць 32-бітныя, з PAE, аднак гэта першы выпадак, калі рэальна ўпёрліся ў 4Gb/process. Дый і тое сінтэтычная праблема, CPanel ставілася даволі даўно і тады тэрмін захоўваньня статыстыкі ў гэтых табліцах быў 90 дзён, а зараз ужо даволі даўно выправілі да 30.

ЗЫ: table optimize для такой табліцы адбываецца ўжо 15 хвілін і яшчэ не спыніўся (8