2012-10-22

lazyest: (Default)
2012-10-22 04:11 pm

Ubuntu 12.10

Абнавіў на тэставай машынцы ўбунту. gnome-panel ня зьнікла, увогуле ніякіх адрозьненьняў няма, адное што аплет надвор'я паказвае як справы ў Н'ю Ёрку і падае падчас спробы зьмяніць налады.

PS: Больш зьменаў знайшоў у разнастайных анляйнавых сэрвісах. Там, дзе раней быў адзін сіратлівы гугал дзеля чаціку - зараз ёсьць паўнаварты выбар розных фэйсбукаў/віндавс лайв/флікраў, у штосьці можна толькі чаціць, штосьці ўмее каляндары, кудысьці можна фоты ліць, карацей, варта глянуць падрабзьней. Што характэрна, гэта выглядае жывым нават у нештатным gnome-panel.