Jul. 24th, 2012 11:31 pm
украінскія інтэрнэты
Блін, гэта ж нейкі палеяліт. Па-першае, усе ведаюсцб, што ні ў кога з мабільных правайдараў тутай няма 3G. Яно ёсьць у УкрТэлекама, аднак сам укртэлекам бывае толькі ў некаторых мейсцах, да ліку якіх Затока не датычыцца. Аднак астатнім апэратарам тое 3G і нікуды - у лепшым выпадку яно б было "проста так", бо нават EDGE яны выкарыстоўваюць толькі на пару адсоткаў. Удзень што у лайфа, што ў Кіеўстару хуткасьць - 3-4 кбпс, часам зусім засынае, бліжэй да начы бывае што сягае 20 кбпс, аднак гэта сапраўднае сьвята і бачыў я такое пару сэкундаў. У пабліку амаль няма вайфаеў, кабакі з інтэрнэтам годна завуць сабе "інтэрнэт-клюбамі", аднак проста наліць вайфаю ім упадлу, таму выключна прыходзьце на нашыя кампы. Адным словам, азія і дзікунства (8
Tags: