May. 21st, 2012

lazyest: (Default)
Тут дзіва дзіўнае адбылося ў Менску, нарэшце нешта з мармытаньня горадакіроўцаў зьнянацку хоць як аднак усапраўдзілася ў рэальнасьці. Я маю на ўвазе пешаходную вуліцу карлымарлы. Учора так выйшла, што мы праведалі, як там і што.



Так выглядае яе пачатак ад скрыжаваньня з Волацкай (Валадарскага). Адразу бачна, што камусьці было "вельмі трэба (tm)" праехаць там на сваім карчы (8



Такім ёсьць канец гэтага сьвята, скрыжаваньне з Фелыцыянаўскай (Камсамольскай).

На дзіва, на вуліцы з'явіліся нейкія лаўкі. Выглядаюць нязвыкла, дый стаяць дзіўнавата, аднак факт здзіўляе. Канешне ж, тая адзіная ў раёне крама з ежай па выходных працуе да 6 вечару, што, натуральна, вельмі зручна для вячэрняга пешага выгулу па адзінай пешаходнай вуліцы. Варта адзначыць, што ў параўнаньні нават з першапачатковай задумай пешаходная частка зьменьшаная ўдвая.

Выснова з гэтага навідавоку, зладзіць пад пільным дзяржаўным кіраваньнем кавалак вольнага эўрапейскага гораду наўрад ці атрымаецца. Думка, канешне, цалкам слушная, аднак не бывае крыху цяжарных як і часткова пешаходных. Шпацыр па размаляванай дарожнай разметкай дарозе выклікае ў мазгу яркі кагнітыўны дысананс. Шанцаў на тое, што хтосьці з патэнцыйных гандляроў будзе выбіваць тысячы дазволаў на тое, каб уперці ў гэтыя пяць мэтраў нейкі намёцік з марозівам ці сувэнірамі - нуль, а без гэтага ў лепшым выпадку на абрэзку карлымарлы з'явіцца яшчэ пяць патасных піцэрыяў дый рэстарацыяў з сетак, якія наладзілі шчыльнешы кантакт з ворганамі дазволу. Моцна падазраю, што праз пару тыдняў ці месяцаў ад гэтай думкі адмовяцца на карысьць якога іншага жупелу.
Tags:
lazyest: (Default)
Шукаю што ставіць кліентам, якія зрэдку пытаюць пра "сайт-візітоўку", з мінімумам функцыяналу і максімальна простую. Неяк сам перастаў сачыць зусім, даўно не было патрэбы. Пажадана каб ставілася ці на любы хостынг.

Profile

lazyest: (Default)
lazyest

November 2025

S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819 20 2122
23242526272829
30      

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Dec. 16th, 2025 02:30 pm
Powered by Dreamwidth Studios