Jan. 16th, 2012 05:12 am
бяссоньніцавае
Як ўсё роўна нешта спаць мне сёньня ня хочацца, дык ад няма чым заняць дурную галаву і рукі парамантаваў даўно памерлы форум колішняй хатняй сетцы STreeNet. Уласна, тут з большага пра тэхнічныя дэталі, хаця і сам форум цікава было б пачытаць пры нагодзе.
Дык вось, працаваў ён некалі на OS/2, пад Apache 1.3.x і PHP 4.x. У нейкі момант, ужо перад канчатковым зьнікненьнем сетцы, я яго перацягнуў на ўбунту, наперш у віртуаку, а зусім-зусім перад фінішам - у вхост. Правяраць працу ўжо нават і ня стаў, дык і ня дзіва - не запрацавала. І было з-за чаго. Рухавіком на тым форуме круціўся стары ipb 1.3, які нават на момант ўсталёўкі ўжо, здаецца, быў закінутым і пра такія нанатэхналёгіі як php5 зусім ня ведаў. Аднак, пры наяўнасьці жаданьня, можна і гэта абыйсьці, як меньш, дзеля рэанімацыі кантэнту і наладжваньня вечароў успамінаў (8 Інструкцыя па даданьні пары-тройкі пераменых у асяродзе гугліцца вельмі проста.