2012-01-15

lazyest: (Default)
2012-01-15 02:41 pm

Калядны працяг

Падчас дэмантажу каляднай ялінцы высьвятлілася, што даволі працяглы час кітайскі бяздротавы велакампутар SunDING фіксаваў сталы рух ровару з хуткасьцю 3,9 км/г. Праехаў штосьці 150 кілямэтраў. Вось, думаю, можа гэта Санта падарункі на ровары маім развазіў? ((8