Sep. 11th, 2011

lazyest: (Default)
Нарэшьце, у нашым горадзе адбылося нешта, пра што можна распавесьці! Да (цьху-цьху) "сьвятагорада" мы звычайна імкнуліся з'ехаць з гэтага самага горада як мага далей, бо назіраць за гэтым з блізкай адлегласьці года ад 1998 і надалей стала проста небяспечна. Гэтым годам першапачаткова таксама была думка з'ехаць, аднак па-першае не атрымалася, а па-другое, ужо загадзя там-сям праскоквалі навіны пра тое, што 10 верасьня адбудзецца сьвята вулічнае музыкі. Карацей, мы туды патрапілі.

Як звычайна, адным з асноўных пытаньняў было тое, ці будзе гэта кольвек вела-фрэндлі. Не было і ня будзе, не ў гэтай краіне, таму ровары стаялі проста на нейкім слупе прывязаныя. Натуральна ж, уся тэрыторыя сьвята была спрэс ачэпленая металічным плытом з аравай міліцыянтаў-ахоўнікаў. Дзеля чаго было ладзіць такую паказуху - невядома, бо на тэрыторыі было можна ўжываць алькаголь любых градусаў, а з сабой пранесьці што заўгодна, у мяне прайшла поўная торба разнастайных ключоў-нажоў. Навідавоку, нібыта ахова была проста дзеля выгляду.

У межах самой тэрыторыі сьвята адчуваньне было зусім іншым, значна больш станоўчым. Падыход да арганізацыі выглядаў значна больш анархічна і па-раздзяўбайску, што не магло не мілаваць вока. Нават колькасьць сцэнаў з першапачаткова заяўленай не супадала, выканаўцы, што былі заяўленыя загадзя таксама значна адваліліся, уласна, тыя, каго можна б было лічыць "хэдлайнэрамі" (я пра The Silicon і Re1ikt) не прынялі ўдзел. Узровень астатніх выступоўцаў пачынаўся літаральна з нуля і даходзіў да вельмі прыстойнага, што, прынамсі, цалкам адпавядае фармату. Традыцыйна прыемна было назіраць за гледачамі, за выключэньнем выпадкова патрапіўшых прадстаўнікоў інтэлектуальнай большасьці людзі былі як адзін у добрым сэнсе вар'ятамі, хто вонкава, хто паводзінамі - адным словам, выглядалі адэкватна (8

From Street Music

Ну і пара фотачак пад катам

Read more... )

Profile

lazyest: (Default)
lazyest

November 2025

S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819 20 2122
23242526272829
30      

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Dec. 16th, 2025 02:22 pm
Powered by Dreamwidth Studios