Nov. 30th, 2010

lazyest: (Default)
Так атрымалася, што пасьля ўчорашняга тэставага заезду сёньня выправіў знойдзеныя хібы ў вопратцы і зрабіў ход канём. За дзень праехаў 42 кілямэтры. З уражаньняў - вельмі адчувальна зьніжэньне тэмпературы да -15 ад -12, каля Сьвіслачы значна горш ехаць, бо мёрзнуць вочы, роварбан не чысьціцца, але падсвечаны (8 Пры апранутай масцы, паўнапамерных пальчатках, швэдары і сінтыпонавай куртцы ехаць нават занадта цёпла, трэба зьніжаць хуткасьць да 15-18 кілямэтраў. Вельмі небясьпечна выглядае паездка па дарозе - пад сьнегам трапляюцца разнастайныя сюрпрызы, якія лёгка кідаю ць ровар убок так, што добра калі ніхто не замінае, спрабаваў па кавалку праспэкта Дзяржынскага ад Грушаўкі да Міхалова, а таксама па Жукава да Брылеўскай. Акрамя таго, што па сьнезе ў прынцыпе лягчэй ехаць, выезд на непаханы сьнег увогуле файны, едзеш і не адчуваеш дарогі, нібыта па нейкім алеі (8 Дрэнны бок тутай у тым, што пад сьнегам можа парэбрык які знайсьціся зьнянацку.

Карацей - на мой погляд да -10 без моцнага ветру можна сьмела на шыпаванай гуме катаць, асабліва калі не гнаць і абмяжоўвацца 15-20 кілямэтрамі на гадзіну. таксама адразу раю ўсё ж разбіваць маршрут на нейкія часткі, паміж якімі можна калі не пасядзець у цяплыні - то хаця ж бы проста пастаяць і перавесьці дух.
Tags:

Profile

lazyest: (Default)
lazyest

November 2025

S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819 20 2122
23242526272829
30      

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Dec. 15th, 2025 07:58 pm
Powered by Dreamwidth Studios