
Вось як хто з адмыслоўцаў скажа, ці ня мусіў прыняты некалі падыход "кодэкаў" да гукавых плятаў прывесьці к нейкай стандартызацыі і спрашчэньню драйвэрнай частцы? Я, наіўны, заўсёды меркаваў што мусіў б. Так, размова пра віндавс. І то есьць так, існуе канешне Realtek, які амаль ўсе поплаткі сваімі "гукавымі" акучыў і універсальны драйвэр стварыў, таму на дэсктопах звычайна праблемаў амаль не бывае, аднак бываюць яшчэ ноўтбукі. І вось адзін зь іх, самы лепшы, Sony VAIO, трапіў да мяне са стандартным запытам "Паставіць XP". Ну, AHCI, дзякую Б-гу, даўно забаролі і тут праблемаў не было, аднак мой улюбёны набор_усіх_драйвэроў не знайшоў гук. Зусім. Загрузіў Убунту - гук ёсьць, па ID - intel. Пайшоў да вытворцы ноўту - там, натуральна, выключна вісла/сякера ў саппортэд сістэмз, аднак фігуруе слова "Sigmatel audio". Тое-сёе, туды-сюды, праз паўдні ўсё ж знайшоў sigmatel stac9872ak, магічнае слова па якім знайшоўся і жывы драйвэр. Да, знайшоў гэтае слова, канешне, у лёгах ALSA. Каб ім усім так жылося!