Oct. 25th, 2010 03:08 pm
бывае, блін
У дадатак да http://lazyest.livejournal.com/30762.html
Высьвятлілася яшчэ ўчора, што час ад часу сістэма зьнікае з радару, у сэнсе, страчваецца далучэньне да самбы/ssh, а праз нейкі час вяртаецца. Учора я вырашыў, што гэта мярзотная r8169 нешта сабе такое робіць, таму сёньня ад раніцы узяў з паліцы стары інтэл і прыйшоў мяняць. Не дапамагло. Перашыў біос на больш новы, вынік той жа. Рэбутнуў сьвіч, нейкі час папрацавала і ізноў пачалося. Высьвятліў, што час ад часу тупа губляецца тузін пінгаў, потым ізноў усё працуе. Пайшоў ужо шукаць, знайшоў у сетцы стары шуреком 505, гарэлы канешне, выткнуў. Нічога. Пайшоў па адным, а потым і абодва вытыркаць мадэмы (іх два, адзін на інэт, адзін на другі офіс). Нуль эфекту. Пайшоў па правадох - а на сьцяне вісіць вайфай акцэс поінт. І ягоны ip такі ж, блін. Павесіў два гады таму на сьцяну і забыўся.