Oct. 20th, 2010 01:12 pm
Мабільны банк
Так склалася, што я ўжо некалькі гадоў з'яўляюся абладальнікам карткі банка Масква-Мінск. Ад самага пачатку сярод іншага у мяне была мажлівасьць плаціць/кіраваць рахункам праз так званы "Мабільны Банк" - WAP-інтэрфейс з аўтарызацыяй па сім-картцы, дастаткова разумная рэч. Аднак цягам год сьпіс мажлівасьцяў для плацяжу не зьмяняўся, тым самым паступова пазбаўляючы мяне сперш магчымасьці плаціць за частку камуналкі, потым за байфлай ну і так пакрысе. Ніякае службы падтрымкі гэтага мабільнага банку я ня ведаў, банк дасылаў на белзнешэканому, які падтрымлівае і працэсінг і гэты мабільны банк разам з так званае сістэмай СБС, аднак там таксама праўды ніякае не дачакаесься. І што ж вы думаеце, некалькі тыдняў таму з'явіўся Мабільны Банк 2.0! Здаецца, ён ужо не WAP/WML, а звычайны HTML (што слушна, бо на той жа N73 убудаваны гартач ня ўмее WAP), да таго ж, выглядае на тое, што сьпіс паслугаў да аплаты зараз аднолькавы з СБС, толькі аўтарызацыя па-ранейшаму зроблена па абаненце сотавай сувязі замест нейкіх OCX і IE у выпадку "вялікай" вэрсіі. Адным словам, я шчасьлівы, замовіў толькі што сабе акрамя прочага дэталізацыю апэрацыяў за паўгады, паглядзеў, дзе і колькі плаціў ува Ўкраіне, у Польшчы - кул, адным словам. Рэспект БЗБ і ММ.
PS: Узгадаў я пра гэта праз тое, што адразу гэты МБ 2.0 на маёй E52 не жадаў плаціць, ня ўводзіўся тэрмін дзеяньня карткі, а сёньня я перапрашыў нокію да больш актуальнай прашыўкі і ўсё запрацавала (8
![]() |
| From misc |
PS: Узгадаў я пра гэта праз тое, што адразу гэты МБ 2.0 на маёй E52 не жадаў плаціць, ня ўводзіўся тэрмін дзеяньня карткі, а сёньня я перапрашыў нокію да больш актуальнай прашыўкі і ўсё запрацавала (8
Tags:

