May. 28th, 2010 07:59 pm
Як нам з Ганнай шацуе (:
Праз тыдзень ад прыезду нас зьнянацку перасялілі зь каменнага будынку ў асобны катэдж на ўзьбярэжжы, маўляў, трэба каменны кампус рыхтаваць да сэзону. Ну добра, хай сабе, ложак у катэджы таксама вялікі, а да мора дык і бліжэй. Аднак сёньня, за прыкладна 12 гадзінаў да ад'езду, яшчэ больш зьнянацку вырашылі пратравіць усе драўляныя будынкі ад камароў ды падобнае трасцы. Другі раз цягнуцца ў іншае мейсца дзеля адное начы нам лянотна, таму нам параілі пагуляць спачатку дзьве, потым тры гадзіны, а зараз ужо дзесьці да дванаццаці. Мы ўжо выйшлі ў рэжым эканоміі, бо мяняць потым грошы з украінскіх нешта ўпадлу, дый і так патрацілі няблага (: З-за эканоміі вырашылі заскочыць у краму за вінцом, а ў апошні момант усё ж па-багатаму узялі яшчэ шакалядку на закусь (:
![]() |
| From lazyest photo |
Tags:

