May. 10th, 2010 10:56 am
укатаў свой ровар :(
Высьвятліліся наступныя рэчы:
1. Вал карэткі запілен да стану поўнае няздатнасьці
2. Памер ягоны - нестандартны, зараз прадаюцца крыху іншыя, з меньшым зазорам паміж падшыпнікамі.
3. Картрыджная карэтка ў маю раму не ставіцца, бо памер дзіркі - гэтак званы "італьянскі" памер, калі вельмі пашанцуе - Сяргей абяцае цягам лета прывезьці.
4. Учорашнія спробы закруціць фіксуючую гайку глыбей у раму прывялі да таго, што яна тырчыць унутры, але скруціць назад мы ўжо яе ня здолелі, ці то форма ў яе конусная, ці то што.
ВЫНІК: Балід пойдзе за невялікія грошы Сеню, ён мусіць выкруціць тую гайку дый замовіць у майстроў аналягічную, толькі крыху мадыфікаваную і будзе таптаць педалі на маім байку замест мяне. Я ж маю спадзеў на набыцьцё сёньня карыстанага Rock Machine Manhattan AF.

Tags: