Nov. 23rd, 2009 01:00 am
Вар'ятня для чырвонавокіх
У мяне апошнія суткі ў хаце працуе вар'ятня на хворых, якія на чырвоныя вочы. Нейкі час таму у мяне ў хаце гістарычна склаліся два разнастайных сэрверы на балконах па розныя мэты, а тут нейкі час таму сэнс у існаваньні непасрэдна розных фізічных машынаў зьнік, таму было прынята стратэгічнае рашэньне - зьнесьці гэныя сэрверы ў прабіркі і змусіць к міру к працы пад адным дахам. Осдвашны сэрвер пераехаў яшчэ ўлетку, бо там было прасьцей, а з гентушным я ўсё цягнуў, бо там былі пытаньні. І вось, апошнія суткі адбываўся сапраўдны шабаш чырвонавокіх - спачатку пераліваліся дадзеныя са старога вінта у вобраз на суседні, а потым высьветлілася, што акрамя гентушнасьці ўсё гэнае шчасьце жыло ў RAID, узняць які з вобразу мне неяк не атрымалася. Таму пасьля таго спачатку ў прабірцы быў загружаны LiveCD Ubuntu, у якім на новаствораны віруальны падзел быў пераліты кантэнт з рэйду, а потым яшчэ ў у загружанае прабірцы зьбралася новае ядро, бо натуральна ж у генту драйвера на эмулюемую віртуалбоксам pcnet32 не было. Сапраўдны фінал апафэозу - убунта, у віртуалбоксы на якой гента зьбірае ядро. Нават у жудасным сьне не прысьніцца.
Tags: