lazyest: (Default)
lazyest ([personal profile] lazyest) wrote2011-09-01 10:36 pm

Ноўтбук з андроідам

Так атрымалася, што мне прыпёрлі ноўт з мэтай "паставіць туды што". Высьвятлілася, што гэта Acer Aspire One D255E, які мае другой сістэмай андроід. Асноўнай сістэмай там стаяў французскі він7 старцер, я там нават выключыць якое слова ня ведаў, таму, канешне, прыбіў усё разам з андроідам, пасьпеўшы, аднак, яго крыху пакапаць.

DSC_6572



Натуральна, адразу андроід таксама быў франкамоўным

DSC_6563

Аднак усё ж яго крыху прасьцей пераналадзіць на больш звыклыя мовы, таму я-такі атрымаў магчымасьць пакруціць з большым разуменьнем справы

DSC_6562

У верхнім левым куце мела мейсца нібыта зона на пералучэньне ў віндавз

DSC_6564

мэню з інсталяванымі праграмамі

DSC_6566

налады

DSC_6568

файламанагер

DSC_6570

шлях да анальнага рабства налады гуглакаўнта

Па факце сістэма не спадабалася. Нейкага адчуваньня, што карыстаешся кампутарам, не было. Нейкай кампутарнай лёгіцы кшталту "правай кнопай націснуў - нешта выбраў" зусім няма. Мэню таскаў не знайшоў. Без гуглакаўнта ані чату, ані софту паставіць - выключна фаерфокс, дый і той 3.5. Што дзіўна, ёсьць Web, а ёсьць Browser, другі - гэта фф і ёсьць. Адным словам зьнёс, бо марсіянская фігня нейкая. Адное што, Insyde Market навёў на думку, што барыгі тыя несапраўдны, коцаны андроід ставяць.



PS: За адсутнасьць мажлівасьці рабіць нармальныя скрышноты кажам дзякуй карпарацыі дабра.