lazyest: (Default)
lazyest ([personal profile] lazyest) wrote2011-04-15 08:20 am
Entry tags:

Ubuntu :: 11.04 beta2

Выйшла другая бэта убунты 11.04. У мяне ў ёй нарэшьце запрацавала галоўнае мэню (8 Фейерычным падаецца наяўнасьць "усталяваных" і "даступных да запампоўкі" пунктаў у мэню, то бок у новапастаўленай сістэме неафіту адразу прапануюцца найбольш папулярныя праграмы з рэпазіторыяў. Ня ведаю, наколькі гэта дзейна, аднак так яно ёсьць. Калі клацаеш па прапануемай сафціне - адчыняецца Software Center і тамака ўжо апісаньне дый кнопка "інсталяваць".

ЗЫ: Ступені марсіянскасьці гэтай юнайці гэта не памяньшае, мяне проста бесіць відавочная немажлівасьць адчыніць ДВА тэрмінала і пералучацца паміж імі інакш як альт-табам.

ЗЗЫ: У тым жа FC/L ніводны хоткей не працуе, усё перахватвае гэтая юнайці (8

[identity profile] linux007.livejournal.com 2011-04-15 06:40 am (UTC)(link)
Ubuntu - всё! После того, как они заменили полноту удобства на бесконечные рюшечки, больше я их не люблю.

[identity profile] http://users.livejournal.com/__hans/ 2011-04-15 10:17 am (UTC)(link)
Прапануеш генту? :)