lazyest: (Default)
lazyest ([personal profile] lazyest) wrote2010-04-27 10:43 am
Entry tags:

Чыжоўскае вадасховішча/Сьвіслач

Ня ведаю, можа і не навіна, але па іншы бок вуліцы Карзюкі ад новапабудаванага Чыжоўскага ProStore актыўна адбываецца "аздараўленьне рэчышча ракі Сьвіслач". Як выглядае, робяцца некалькі косаў, якія перагародзяць раку і нешта там далей, можа, нават і мост які атрымаецца ад Серабранкі да Чыжоўкі. Нажаль, з фота я неяк прамазаў і непасрэдна цэнтар не захапіў, буду яшчэ ў тых мясьцінах - абавязкова адфотаю больш.

From Mensk


From Mensk


Ну і да кучы, трэк учорашняй вандроўкі роваровай

http://www.everytrail.com/view_trip.php?trip_id=591512