lazyest: (Default)
lazyest ([personal profile] lazyest) wrote2011-02-08 03:10 pm

FaceBook :: ТварКніга

Сяджу па справах у Віцебску, выпаўз праз нечый халяўны вайфай у ТварКнігу - а яна не пускае ў чат, пры заходзе на старонку малюе мапу з крыжыкам і кажа "тут нехта зь Віцебску спрабаваў зайсьці ў чацег пад вашым аккам, гэта нармалёк?". Секурыці, аднака!