lazyest: (Default)
lazyest ([personal profile] lazyest) wrote2011-02-08 11:41 am

Лічбавыя тэхналёгіі

Вось на першы погляд, з пераходам на лічбавы гук мусілі застацца ў мінулым эфекты кшталту 'расьцянуты пасік плэеру'? Фіг вам!

Так гістарычна склалася, што ў маёй нокіі е52 адсох 3.5мм джэк, таму я слухаю музыку з тэлефона пры дапамозе a2dp-гарнітуры, першапачаткова соніэрыксан ds970 здаецца, а зараз - самсунг sbh500. Якасьць гуку мяне задавальняе, асабліва з улікам таго, што слухаю я музыку, звычайна, едучы роварам. Аднак падчас даволі інтэнсіўнае зімовае эксплюятацыі ці то у нокіі, ці ў гарнітуры нешта адбылося з блютусам, даволі моцна пагоршылася якасьць злучэньня. Якая б мусіла быць рэакцыя каналу перадачы гуку? Перарывы гучаньня? Ну, так, гэта ёсьць, натуральна. Аднак цікавостка ў іншым. Я даволі даўно стаў заўважаць раз-пораз эфект, падобны на доплераў, а канкрэтна - падчас кручэньня галавой тон музыкі крыху падвышаўся ці паніжаўся. Спачатку я ўвогуле аніяіх рацыянальных думак на гэты конт ня меў, спісваў на недаасканаласьць успрыманьня рэчаіснасьці, аднак з пагаршэньнем якасьці лінку эфект стаў больш паўтаральным і мне прыйшла ў галаву больш-меньш разумная гіпотэза: пры пагаршэньні якасьці сувязі ці то труба, ці то труба па запыце гарнітуры крыху прымаруджвае музыку, каб уціснуць яе ў больш тонкі струмень, ну а потым вяртае як было. Вынік - знаёмы эфект пасіка (8 Хто што думае з нагоды?

[identity profile] litvin-v.livejournal.com 2011-02-08 11:16 am (UTC)(link)
Может труба пережимает сильнее музыку, чтобы впихнуть в узкий канал, проц трубы не справляется и возникают задержки. А может просто выпадения и повторные и повторные передачи. Курить протокол надо.

[identity profile] mishkaz.livejournal.com 2011-02-08 04:31 pm (UTC)(link)
Если очень быстро вращаешь головой - может сказаться доплеровский эффект. :) А если серьезно, в цифровом тракте bluetooth есть следующие узлы которые могут создавать подобный эффект: 1. небольшой буфер в ушах - если при вращении идет кратковременный разрыв коннекшена, может тут как-то по чуть-чуть прорывающиеся пакеты проскакивают... не знаю. 2. блютух имеет адаптивную систему передачи звука, это значит что частота дискретизации и прочие параметры могут меняться для обеспечения передачи звука хоть в каком-нибудь качестве в случае ухудшения канала. Это можно заметить плавно отходя от плеера - будет постепенно (чаще ступенчато) ухудшаться качество звука будто слушал 44000/96, потом 22000/64кбит, потом будто 11000/32, а потом и вовсе разрыв соединения.