lazyest: (Default)
lazyest ([personal profile] lazyest) wrote2015-11-30 11:34 am

Смаляны

Вырашыў пасьпець да сьнегу закрыць яшчэ адзін з пунктаў сваіх хацелак. Шмат ахвочых спроба не сабрала, але вынікам паехалі ўдвух. Каб крыху паспаць вырашыў стартаваць электронам на 6:40, а не 4:40 як ў мінулы раз. Нечакана набіўся гэты цягнік амаль поўны, куды можна ехаць у такую рань? Але фіг на яго, паехалі.

From Smaliany - 28.11.2015




Ранак быў халодны, але вельмі прыгожы. Намаляваны па мапе трэк прыемна парадваў добрымі дарогамі, дакацілі да Смалянаў без прыгодаў. Па дарозе праяждждалі напаўзакінутую вёску, пачуцьці зьмешаныя, з аднога боку смутак што ўсё гэта адыходзіць, а зь іншага боку яно зьнянацку вельмі прыгожае ў такім занядбаным стане.

From Smaliany - 28.11.2015


Самі Смаляны таксама не выпадаюць з гэтага настрою. Амаль зьніклы Белы Ковель, парэшткі касьцёлу, руіна царквы - усё гэта вельмі маляўніча, але сумна.

From Smaliany - 28.11.2015


From Smaliany - 28.11.2015


From Smaliany - 28.11.2015


From Smaliany - 28.11.2015


From Smaliany - 28.11.2015


Дарэчы, хто і што спрабаваў зрабіць з царквой? Незразумелыя працы над сярэдняй часткай.

Асабліва не затрымаліся з-за надвор'я, хутка пад'елі і рушылі да Воршы. Прамёрзлыя грэйдары значна больш прыемныя за размокшыя, таму ўласны тэмп вытрымалі добра, прыехалі за 40 хвілінаў да Штадлера.

From Smaliany - 28.11.2015


Квіток на Штадлер каштуе крыху таньней за электрон, калі плаціць за правоз ровара. Глінскага мегачахла хапіла больш як, таму дзьве гадзіны - і я ў Менску, пасьпеў яшчэ і на канцэрт Нэйра Дзюбеля. Увогуле маршрут цалкам прымальны для пачаткоўцаў, хіба толькі раю чакаць на больш цёплае надвор'е.

Трэк як намаляваў, на gpsies

Фоты як здолеў апрацаваў тутака