lazyest: (Default)
lazyest ([personal profile] lazyest) wrote2010-10-30 08:38 pm
Entry tags:

узмацняльнік

From misc


Ужо колькі гадоў я карыстаю бацькоўскі самаробны ўзмацняльнік у камплекце з самаробнымі ж калёнкамі. Ён мяне цалкам задавальняе сваім гукам, аднак апошнія гады ён, як і ўсё на сьвеце, пачаў патрабаваць дадатковае ўвагі з-за даволі аўтарытэтнага ўзросту. Асноўная праблема цягам якіх пяці год - зьнікаючыя адзін за адзным каналы, то правы, то левы самі па сабе адсыхалі. Хуткае вырашэньне праблемы звычайна прыносіла штурханьне корпусу ў розныя бакі, таму кардынальнае вырашэньне праблемы увесь час адкладалася на неазначны тэрмін, аднак падчас учорашняй п'янкі з элементамі кватэрніка правы канал зьнік канчаткова і змусіў тым самым сёньня высьвятліць, што уся бяда ўсе гэтыя годы была ў гаўняных штэкерах раз'ёмаў, што выходзяць на калёнкі, адзін з якіх проста паламаўся. Хуценька пасадзіў усё назад на соплі, бо няма ж запаснага - і да наступнага разу (8