2016-08-02

lazyest: (Default)
2016-08-02 12:13 pm

пра пакемонаў

Гэтую гісторыю я часьцяком распавядаю, але ў анлайне, здаецца, не пісаў.
Калісьці я быў малады і мне былі патрэбныя грошы і працаваў адмыслоўцам па 1С. Ну, вялікім знаўцам ня быў, але тое-сёе падкруціць, паставіць-паадмініць-памаляваць нескладаныя формачкі быў здатны. Ну і праз вядомую ў вузкіх кругах ВірусБлокАду патрапляліся мне новыя кантрагенты часам. І вось, адныя зь іх спачатку працяглы час карысталіся складской 1С, якую я неяк давёў да іхных патрэбаў, але ў пэўны момант з-за касякоў як маіх, так і працаўнікоў было прынятае рашэньне зьвярнуцца да гуру.
Гуру прыехаў на ўласным аўто, з уласным мабільным тэлефонам (2002-2003 год), вельмі аўтарытэтны. Доўга слухаў пра прадметную вобласьць, па справе адпускаў каментары - карацей, на мяне, маладога і зялёнага, пакінуў вельмі прыязнае ўражаньне профі за справай. Пасьля даволі працяглы час ён займаўся адаптацыяй сваей канфігурацыі пад патрэбы замоўцы, покуль я зьбіраў і наладжваў тэрмінальны сэрвер (упершыню, здаецца). І вось прыйшоў дзень Ч, гадзіна Х і як звычайна, поўная Ж. Канфігурацыя была залітая на сэрвер, нейкія данныя нават імпартнутыя - і мы зазірнулі ў інтэрфейс. Звычайны 1С-авы інтэрфэйс "Торговля" за выключэньнем таго, што ўсі вольныя мясьціны ў формах былі занятыя ПАКЕМОНАМІ. Функцыянал, здаецца, быў адэкватным. Ад тога моманту я сьвядома спыніў займацца пракачкай 1С-нага скілу, бо ну яго ;-)