2015-09-03

lazyest: (Default)
2015-09-03 11:16 am
Entry tags:

Роварныя пляны да канца 2015 году

Вырашыў занатаваць тое, куды хачу пасьпець патрапіць роварам у гэтым годзе.

1. Глабальна: Куяльнік. Нібыта ёсьць шанец скатаць бусікам чалавек 5-6 і ночыць там у намёце.

Астатняе драбнейшае, па Беларусі, але ўсё ж-такі.

2. Балдук. Праяжджаў міма, не зазірнуў.

UPD: Змушаныя да трасы Р95

3. Смаляны. Руіны замку і касьцёлу даўно чакаюць на мяне.

UPD: Смаляны

4. Тураў-Глушкавічы, "Беларуская Нарвэгія".

5. Мсьціслаўль. Абстрактна хачу і ўсё тут.

Сьпіс можа папаўняцца, і калі хто што хоча прапанаваць у гэтым зьвязку - пішіце.