Entry tags:
DVI і ўсе ўсе ўсе
Накапаў я сабе ўчора ўмоўна жывую відэакартку GeForce GTX 660 Ti. Ну там ад узросту кулер не круціцца і ўсё такое. Знайшоў гэты перахаднік на сілкаваньне (ажно 2 раз'ёмы), накапаў у сталі перахаднік на D-SUB. Уключаю - працуе, аднак манітор па DCC не знаходзіць і прапануе выключна рэжым 1024х768 на 60 Гц. Шчыра, на 19" ЭЛТ маніторы выглядае ня надта. Гадзіны тры ўначы я корпаўся ў рознымі xrandr у спробах адшукаць той шлях, які пускае ў кастамныя відэарэжымы. Калісьці такія фокусы ў мяне атрымліваліся, але гэтымм разам ці то картка надта складаная, ці то іксы зьмяніліся моцна, але не атрымалася. Лёг спаць з думкаю "ад ранку ці разбяруся, ці памяняю назад". Прачнуўся, паціляпаўзся, угуляў сабаку і вырашыў памяняць перахаднік DVI-ны. Памяняў - і дакладна, запрацавала ўсё, мой улюбёны 1600x1200x75 ёсьць і паказвае няблага.
Выснова: Электроніка - навука пра кантакты!
Выснова: Электроніка - навука пра кантакты!