2015-04-28

lazyest: (Default)
2015-04-28 04:53 pm

Брэветы

Нешта ўвесь час некуды бягу і няма калі напісаць колькі словаў у жэжэшачку. Паспрабую выправіцца.

Пра ровары - ацанілі разам з [livejournal.com profile] ukurka брэветы. Гэта такая француская трасца, асфальтавы маратон на вялікую адлегласьць. Увосень мінулага году мы каталі 200 км каля гораду, а гэтым годам адразу замахнуліся на Ўільяма нашага Шэкспіра 200 і 300. Атрымалася вельмі няблага. 200 каталі каля Полацку, арганізавана было тамтэйшым клюбам "На ШОСсеры" (ці неяк падобна). Read more... )