2015-03-22

lazyest: (Default)
2015-03-22 11:26 pm

ёсьць SSD

Намучыўся з усталёўкай, аднак пасьпяхова зладзіў. Сістэма зараз жыве на 120-ке SSD.

DSC_0011

Цягам працаў узгадаў, што даўно выпадкова адламаў шосты саташны раз'ём, давялося калгасіць назад. Цяперака адное што варта перакінуць уласны хоўм-каталёг таксама на SSD.

Эфект, дарэчы, не настолькі заўважны як на ноўце, але таксама вельмі істотны - софт запускаецца вельмі хутка.