2014-05-03

lazyest: (Default)
2014-05-03 01:30 pm

Рыжскія выходныя

Чамусьці вырашыў працягнуць свой удзел у штодзённым красавіцкім катаньні роварам неяк выключна. Гэтым годам атрымалася некалькі дзён выходных напрыканцы месяцу, таму даволі даўно была задума скарыстацца шэнгенскім мульцікам і выкаціцца да Рыгі.

Тыдні за два-тры да заплянаваных датаў пачаў варушыць warmshowers.org у пошуках хосту, знайшоў кропку ў Йонішкіс і ў самой Рыге, паглядзеў, што ад Рыгі да Менску ходзіць Люксаўскі аўтобус за нявельмі дорага, атрымаў ад Люксу адказ пра ровары, карацей, учарнавую нешта сабе рыхтаваўся. Аднак ніяк не адказваў ніхто з Шаўляю, які быў вельмі істотным пунктам на нашай мапе. У апошні дзень перад плянаванай вандроўкай, калі ўжо ўсё было перадвызначана і нікуды мы ня ехалі, падчас вяртаньня недзе а дзясятай гадзіне дадому атрымліваю тэлефанаваньне ад жонкі, якая паведамляе, што ёй адказаў у couchsurfing чалавек і будзе рады нас бачыць. Што ж, зьнянацку!

Read more... )