Entry tags:
Адзескае - паломкі
Сёньня падчас падрыхтоўкі да Куяльніку мы залілі гермэтык у колы і паехалі катаць па горадзе. Падчас здымак на ўзьбярэжжы ровары крыху пакаталі па марской вадзе і мой стары ланцуг (>4000км) не вытрымаў і разпоўзся, зацягнуўшы майго дзеора ў кола. Вынік - гнуты петух, трохі васьмёркі на коле. Петуха выгнуў на мейсцы, васьмёрку вывелі ў Веламаніі, спадзяюся заўтра праехаць марафон. У 6 ужо цягнік дадому.
Posted via m.livejournal.com.