2013-06-17

lazyest: (Default)
2013-06-17 10:28 am

Ваўкавыск-Бераставіца-Масты

Нарэшце прыняў удзел у вялікім выезде з цягнікамі :-) Расьціслаў зрабіў добрую справу і пакатаў нас па самай беларуска-польскай мяжы. Напісаць пра ўражаньні паспрабую для тутбаю, а тут толькі вельмі шмат фотаў.

From Vaukavyssk, Berastavica, Masty - 15.06.2013


трэк, дарэчы, таксама ёсьць, http://www.everytrail.com/view_trip.php?trip_id=2179037

Read more... )
lazyest: (Default)
2013-06-17 11:30 pm
Entry tags:

Роварнае ДТЗ

Віншуйце, сёньня сапраўды злавіў сабж. Ехаў па Алега Кашавога, http://osm.org/go/0lrMB4KJ9-- ад Партызанскага праспекту па правым ходніку, і калі праязжаў каля "Кабанчыку" - з-за кута выляцеў малы гадоў 10 на раскладухе на максімальнай для такога агрэгату хуткасьці. Я пасьпеў крыху адтармазіцца, аднак ён на поўнай хадзе ўлупіў мне ў пярэдняе кола. Ніхто не пацярпеў, толькі майму колу прыйшоў канец. З фантастычна крутой васьмёркай я дакаціўся да Станіслаўскага, дзе Зьміцер (ізноў сумняюся ці слушна памятаю) паспрабаваў нешта пакруціць і пслаў мяне з маім колам у дупу (8 Я яго добра разумею, бо кола пада мной праехала амаль 30 тысяч кіламетраў, у тым ліку чатыры зімы, сьпіцы вельмі іржавыя да і выглядае вельмі жахліва. Карацей, сабраў я кола як было, і за 15 хвілінаў даляцеў да Драганбайку, дзе набыў новае кола на замену, 280 тыр, калі каму цікава. Пасьпеў з набыцьцём і перабросам усяго фаршу за 10 хвілін усё зрабіць.

ЗЫ: Зараз у мяне ізноў дысананс, на заднім коле сьпіцы чорныя, а на пярэднім - белыя :-) Трэба набыць чорнай і белай фарбы і зрабіць сьпіцы паласатымі (8