lazyest: (Default)
lazyest ([personal profile] lazyest) wrote2011-10-29 10:43 am

Vinsent у менскім хостэлы Jazz

Уласна кажучы, не ў першы раз чуў пра першы менскі хотэл, нават там нейкія імпрэзы ўжо ладзіліся, аднак патрапіў туды я менавіта на Вінсэнта. Дзіва, аднак гэта першы рэчытатыўна-рэпавы выканаўца, які мяне неяк зачапіў, ну і канешне, нельга было прайсьці міма такой мажлівасьці. Дзяўчына з гітарай пасьля самога Вінсэнта - гэта пераможца Бардаўскай Восені, як яе называюць, Рэспубліка Паліна.

From Vinsent u Jazz hostel


Асабліва парадвала тое, што пакаштаваць спонсарскія кактэйлі ад Крамбамбулі значны адсотак наведвальнікаў ня мог з-за ўзроставага абмежаваньня (8 Блін, усё ж быць удвая старэйшым за большасьць суседзяў - гэта моцнае выпрабаваньне. Да, што да самога DVD - там да, ёсьць што памацаць, як то пара жывых трэкаў "з бэндам", пара відэа адносна добрай якасьці, так сяк фотачак, мне падалося што і маіх пара патрапіла з Гудвіна. Вельмі раю тым, у каго дыск ужо на руках, зьвярнуць увагу на відэа з віленскага кірмашу народаў, там цікавае напрыканцы. Ну і пара фота пад катам