2012-12-31

lazyest: (Default)
2012-12-31 11:52 am

фідошнае

Высьвятлілася, што гэта не фідо вмэрла, а ў мяне аўтаматыка, што па ip яго цягала, нешта пачала глючыць. Парамантаваў, заадное зрабіў на 2:450/143 binkp. Ці ёсьць мажлівасьць у binkp.net прапісаць CNAME, ня ведае ніхто? (8
lazyest: (Default)
2012-12-31 11:57 am

Роварна-навагодняе

Паважаная [livejournal.com profile] ukurka ужо напісала пра наш учорашні выезд пад ёлкі на роварах, дадам толькі да яго тое, што давялося тройчы ровар рамантаваць, прычым адзін з разоў - вельмі капітальна, бо выляцеў ролік з задняга пераключака.

From Sem jolak - 30.12.2012


Другім разам даламалася ручка тормазу

From Sem jolak - 30.12.2012


Аднак настрой гэта не сапсавала, дай Божа - наступным годам накатаем нават больш за гэты.

From Sem jolak - 30.12.2012


Усім найлепшых нішцякоў на наступны год!