2012-10-13

lazyest: (Default)
2012-10-13 09:33 pm
Entry tags:

Замяніў тэлевізар

Па аказіі ўзяў у сябра Філіпса 29" CRT :-)
From misc
lazyest: (Default)
2012-10-13 11:57 pm

Анляйнавыя глядзелкі і слухалкі

Я вось толькі што зразумеў, чаму мне настолькі антыпатычныя разнастайныя тыцьюбы, вкантакты і іншая ерась для прагляду мультымедыйнага кантэнту ў анляйне. Бо яны хаваюць чарговы кавалак таго, як гэта працуе, ад карыстальніка. Як і разнастайная віндовая гуйня змыла паняцьце файлу з большасьці мазгоў карыстальнікаў. Фу, брыдоцьце. Трэба хаця ж мінімальна разумець, што ёьць файл, што ёсьць праграма, як адное да іншага суадносіцца, а сусьвет дэбілізуюць і надалей.