2012-08-22

lazyest: (ровар)
2012-08-22 11:09 pm

веламудакі

Вось чаго не магу зразумець, так гэта сэнсу ляцець зламаўшы галаву па ходніках, пералятаючы праз светлафоры на чырвонае сьвятло. Толькі вось вярнуўся з гораду, на Коласа яшчэ догнаў двух стэлсаў безьліхтарных, пакрыху паехаў-абагнаў іх на кавалку да Дарашэвіча, там яны паляцелі на чырвонае праз Дарашэвіча і на іншы бок Коласа. Ну, фіг на іх, праехаў я да Хмяльніцкага - яны там па другім баку на чырвонае. Нагадаю, без сьвятла аніякага. Праз Сурганава не паехалі, дачакаліся зялёнага, аднак далей я ужо перакаціў на праезную, даехаў да Валгаградскай, там перад трамвайным разваротам светлафор, на яго я прыехаў на чырвонае. Стаю, дзіўлюся на таксо-БНВ, што праехала стоплінію на паўтары корпусы - і што ж, аб'язжаючы мяне пралятаюць тыя два ўпыры і далей выскокваюць на ходнік. Ну дзе галава ў людзей?

ЗЫ: Асабліва добра тое, што я несьпяшаючыся пасьпеў за той жа час. Без парушэньняў.