2012-08-06

lazyest: (Default)
2012-08-06 11:10 am
Entry tags:

кампутарнае :: IM-кліент пад win32

Парайце каліласка які кліент пад вінды, каб можна было розныя жаберы ад всектаў/фэйсбукаў карыстаць і каб карыстабельны быў. Дзякуй.
lazyest: (ровар)
2012-08-06 11:12 am
Entry tags:

Роварнае :: толькі рыгід!

Уласна

new_fork

Каб яшчэ даўжыня штоку вілкі была на 10 мм большай - дык увогуле так бы і пакінуў. А так шукаю іншую рыгідку покуль, бо катаць з адной гайкай без кантрагайкі крыху боязна (8

UPD: Па адчуваньнях, як і варта было чакаць, прыкладна тое самае, мінус непрыемныя эфекты ад люфту, плюс на сапраўды вялікіх карчах сапраўды мацней б'е па руках.
lazyest: (Default)
2012-08-06 03:40 pm
Entry tags:

Выбары

Во покуль былі ўва Ўкраіне, зьвярнуў увагу на інтарэс грамадства да іхніх выбараў. Пры мне людзі сядзелі і глядзелі па тэлевізары з'езд нейкага з блокаў, выступы асобаў з выбарчага сьпісу, бо ім гэта цікава. Бо іхні парлямант - гэта рэальная пляцоўка для дыскусій і выбару накірунку разьвіцьця. Бо выбары адбываюцца з нейкім элементам нечаканасьці, нават ёсьць ілюзія таго, што ад выбаршчыка нешта залежыць. Заўважу, іхнія выбары - напрыканцы кастрычніка. Для параўнаньня, "выбары" у Беларусі заплянаваныя на месяц раней, адзіная інтрыга - ці паздымаюцца ўсе кандыдаты на знак байкоту ці не. А сапраўды, што вырашае гэты "парлямант"? Яго нават лукашыстскія сродкі масавага замбаваньня асьвячаюць у стыле "дэпутаты прынялі nn законапраектаў у mm чытаньні". Нават калі б туды і мог патрапіць нейкі несістэмны чалавек, што яму (і грамадству) гэта дасьць?