2012-05-29

lazyest: (Default)
2012-05-29 08:58 am
Entry tags:

музычнае :: Hidria Spacefolk

З падказкі [livejournal.com profile] v_impaler спампаваў і заслухаў нібыта фінаў Hidria Spacefolk. Што ж, мне як аматару Ozric Tentacles сапраўды спадабаліся нават больш за арыгінал. Вельмі раю, на рутрэкеры ёсьць тры альбомы і канцэртнік.
lazyest: (ровар)
2012-05-29 09:43 am

Берасьцейскія дні

На выходных наведалі Берасьце. Асноўнай нагодай стаўся ОТрыв #58, аднак апроч таго мы наведалі з прадстаўнікамі берасьцейскага велаклубу Белавежскую Пушчу дый праверылі, як на ЭПр возяцца ровары. Файна возяцца, калі вам цікава, аднак паспрабую адпісаць пра ўсё пасьлядоўна.

Яшчэ ў мінулыя візіты ў Берасьце я спрабаваў высьвятліць, ці можна ехаць у цягніку рэгіянальных лініяў (скарочанна - ЭПр) з роварам і каму/колькі за гэта трэба плаціць. Адказы атрымліваў самыя разнастайныя, самы папулярны зь якіх быў - "разабраны - задарма". Ну, вазіць ровар разабраным ня ёсьць добра, таму мы ехалі з цьвёрдым намерам скандаліць да апошняга, аднак ровары на спэцыяльнай трымалцы правезьці неразабранымі.

Read more... )