2012-03-19

lazyest: (Default)
2012-03-19 12:13 am

як прайшлі выходныя (8

Нарэшце атрымаецца і ў мяне адпісаць нейкі лытдыбр (8 Выходныя прайшлі на адным уздыху

У пятніцу вечар прайшоў за манчкінам. Ад раніцы суботы мы падняліся і рушылі ў Стоўбцы, дзе да дню святога Патрыка лядзіўся невялічкі фэст з удзелам гурта Рокаш.

From Rokasz - Stoubcy 17.03.2012


Поўны фотасэт на пікасе: https://picasaweb.google.com/117231909549887431678/RokaszStoubcy17032012?authuser=0&feat=directlink

Як і варта было чакаць, па вяртаньні не абыйшлося без прыгодаў, на нашае шчасьце мы не паверылі паведамленьню гнусавой диспетчерши пра прыбыцьцё электрацягніку да 1 пуці з паўночнага боку і глядзелі вачыма, як той цягнік прыехаў да паўднёвага боку і замест абацянай хвіліны стаяў крыху больш за 5 секундаў. Пасьпелі, на шчасьце (8

Ну і нядзеля пачалася з таго, што мы з бацькам разабралі столю ў кухні ў пошуках перагарэлага трансфарматару. Высьвятлілі, што трансфарматар там адзін і ён жывы, а палова сьвятла патухла з-за паплаўленай мантажнай калодкі. Аднак столю развалілі заўважна, палову кухні прысыпалі сьмецьцем, карацей, нарабілі справаў і хутка пакаціліся на велабаеўскую пакатуху .

From Szturm velabanu - 18.03.2012


На старце адразу сабралося дафіга людзей, чаго я шчыра не чакаў, аднак, здаецца, мы зрабілі ўсё слушна, даехалі да фінішу у Чыжоўцы, маханулі хто чаго хацеў і дакацілі дадому.

Фоты тутака: https://picasaweb.google.com/117231909549887431678/SzturmVelabanu18032012?authuser=0&feat=directlink