2012-01-22

lazyest: (ровар)
2012-01-22 09:47 am

вар'ятня на выездзе

Прыняў учора частковы ўдзел ў велабаеўскім вар'яцтве .
From velo.by 21.01.2012

Паглядзеў на ўласныя вочы, ва што пераўтварылі рэшткі велабану ў раёне Драздоў. Даволі шмат фотаў - пад катам

Read more... )

Трэк http://www.everytrail.com/view_trip.php?trip_id=1425221
lazyest: (фота)
2012-01-22 09:56 am

Сьпякотны Студзень, Салтайм

Уласна, пасьля роварнай прабежцы натуральнай справай бьыло схадзіць на які канцэрт, што я пасьпяхова і зрабіў (8

From Spiakotny Studzien 21.01.2012

Адкрыцьцё дню для мяне - гурт Monkey Bite, калі дзе пабачыце на афішке - ведайце, гэта варта наведаць. На інтэрнэтах ёсьць іх ЕР на запампоўку, раю: http://files.ultra-music.com/mp3/monkey_bite_ep.zip

Ну і пара фотачак, што больш-меньш атрымаліся. На Вохах не здымаў, бо быў нагружаны відэакамэрай (8

Read more... )
lazyest: (Default)
2012-01-22 11:33 pm

адкрыў хакейны сэзон

Уласна, наведалі сёньня разрэклямаваны каток каля бібліятэкі.



Па факце - ніколі туды не хадзіце (8 Народу нафіга, лёд паганы, пераабувацца няма дзе, адное што музыка ня грае і бясплатна, аднак гэта адзіныя плюсы. Лепш на Чыжоўку якую паехаць ці які дваравы/каляшкольны каток заюзаць.
lazyest: (Default)
2012-01-22 11:51 pm

бардаўская песьня ў Салтайме (8

Усё ж выкладу дзеля статыстыкі, завітаў на фолк-вечар ў Салтайм, крыху пафотаў Альтамэнтэ. [livejournal.com profile] zeremit дарма зьбег, нармалёк там мейсца было і гук дастаткова прыстойны.

From Folk Veczar 22.01.2012


Шкада, вельмі цёмна там.

Read more... )