2011-12-07

lazyest: (Default)
2011-12-07 12:52 am
Entry tags:

разбіраю фотаархіў

Уласна, сабж. Дайшлі рукі выкласьці ў анляйн тое, што некалі няцьвёрдая рука наздымала на першыя, жахлівыя лічбавыя мыльніцы.

Першы сэт, две сэсіі 2001 году, прыкладна красавік і недзе сярэдзіна траўня. Нажаль, дату выставіць на фоціке тады я не здагадаўся, а цягам шматлікіх пертурбацыяў фоты неаднаразова перасартыраваліся. Аднак ёсьць што пабачыць, на мой погляд. З цікавага - недабудаваны Манеж на Куйбышава, недабудаваны падземны горад на метро Партызанскай (здаецца, толькі адчыненай), тралейбусная лінія на Кульман і на праспэкце. Колькасьць (і якасьць) машынаў. Глядзіце, карацей (8

From Mensk 2001


Read more... )