Учора я-такі знайшоў у сабе моцы даехаць да рэ:пабліку, нягледзячы ані на надвор'е, а ні на тое, што ўхітрыхся на мокрай плітцы зваліцца з ровара на вялікай хуткасьці, а ні на тое, што з-за першых дзьвух нагодаў спазьняўся да пачатку больш як на гадзіну. І што ж, было значна лепш, чымсі я чакаў, напрыклад. Гук быў паганы, аднак на ўзроўні звычайна беларуска-паганага, ня горш. Людзей было даволі шмат, не поўна, аднак нават на верхнім паверху было даволі цяжка прайсьці. Затое гэтым разам была найпазітыўнейшая публіка, чарговы раз абяцаю сабе пры нагодзе набыць яшчэ ў калекцыю аб'ектываў сьветлы фікс на хаця ж бы 35, бо ўсё тое сьвята ў мой 50 аніяк не ўлазіла ((8
( Read more... )