lazyest: (Default)
Пасьля апгрэйду да 16.10 адсохла сетка ува ўбунце. Палез корпацца - а яна да ўсіх інтэрфейсаў стала чапляцца, у тым ліку - да впн, а па ім нешта ня вельмі. Яўна пакінуў толькі eth0 і wlan0 - запрацавала як сьлед. Майце на ўвазе, хто падобнае практыкуе.
lazyest: (Default)
Як заўжды паапгрейдзіў старую сістэму да наступнае вэрсіі. Ніякіх уражаньняў, хіба што Эмпаці яшчэ горш стаў.
lazyest: (Default)
Ці можа ёсьць якія фрэнды, хто сутыкаўся з друкам праз lpr на старыя самсунгі? Набыў сабе прынт-сэрвер просты, lpr, STLabs-N340 калі прынцыпова. Прычапіў усё, з вінды з бубнам, з макоса з бубнам, аднак запрацавала, а з убунты - "Spooling job, 0% complete." Нават неяк няёмка (8 І ніякіх логаў не магу знайсьці. Пад макосам я ставіў gdi'шны драйвер рукамі, убунта мае на борце свой.
lazyest: (Default)
Як сумна мне стала сядзець у берлінхемішным офісе пад пірацкай віндой на стараватым і марудным кампе, то я вырашыў паспрабаваць перавесьці ўсе свае справы пад лінукс. Знайшоў запасны вінт 500 гіговы, і паставіў на яго 12.04 убунту.

Першае - у дамэн дадаўся комп лёгка. Канешне, ніякіх гуйных сродкаў інтэграцыі няма, але кансолькай такія штукі рабіць на дзіва зручнай за вінды, як меньш, вельмі добра памылкі шукаюцца.

Другое - профілі з тандэрбёрду і пейлмуну перанесьліся зусім лёгка. Чакана, але мала што...

Трэцяе, прыемным сюрпрызам сталася праца 1С 8.1 пад вайнам. То бок я спачатку пайшоў па шляху спробаў запусьціць 8.3, якая выйшла натыўнай, але там ёсьць праблема зь піраткай, як меньш, я ня здолеў забароць, а набываць 8.3 покуль ня час. Можа, пазьней. Дык а 8.1, што стаяла раней і была прапатчаная, проста ўзяла і запрацавала. Прычым што зусім прыемна, яна працуе з сеткавым дыскам на дамэнкантролеры. Адразу яна нешта скардзілася на логі і немажлівасьць іх запісаць, але потым я тыя логі проста вырубіў канфігуратарам - і запрацавала!

Далей, сеткавы доступ працуе, хаця паролі даводзіцца часьцяком уводзіць, сеткавыя друкаркі лепей за вінды робяць, карацей прыгажосьць.

Адзіная фігня, з-за якой ўсё ж паставіў віртуалбокс - некалі напісаная сафціна на віжлвасіку, якая нешта калдуе з экселевымі файламі і іхнымі скрыптамі. Як яна выкарыстоўваецца вельмі рэдка, то хай сабе будзе на віртуалцы.

Далей, канешне, буду глядзець як і што будзе, але першае ўражаньне вельмі прыстойнае. Калі прыняць даўвагі тое, што такі дэсктоп фактычна не залежыць ад фізічнага кампа, а толькі ад вінта на 500 гіг - то і магчымыя апгрэйды такая штука перажыве, спадзяюся, трывала.

UPD: Каб можа хто за мной не ішоў па тых жа граблях, дзялюся досьвідам. Апроч логаў дзеяў карыстальніка, якія ня хочуць праз самбу працаваць і якія трэба адключыць, ёсьць яшчэ адна падобная зараза. Яна завецца "Полнотекстовый поіск", таксама нейкія тэкставыя файлы ў спэцыяльным каталоге 1Cv8FTxt. Мне асабіста яны былі зусім без патрэбы, таму я проста па канфігу прабег і павырубаў яго для ўсіх дакумэнтаў і даведнікаў, у выніку зараз прэтензіяў да 1С больш ня сталася.
lazyest: (Default)
Так мяне прытаміла 14.04, што перад тым як яе зносіць вырашыў абнавіцца да 14.10. Па прынцыпе "усё роўна выкідаць". І што, па-першае, моўчкі роўна абнавілася. Заўважу, гэта сістэма паступова апгрэйдзіцца з 8.04 і звычайна нейкія дробныя касякі заўсёды былі, а тут - чыста. Па-другое, усё стала працаваць лепш. А пасьля таго, як я адмовіўся ад ідыёцкай убунтавай клявіятурнай пераключалкі на карысьць іксовага setxkbmap - так і навогуле вырашыў сістэму ня зносіць і пакінуць як ёсьць. Цуд дый толькі.

PS: Можа хто параіць які індыкатар раскладкі? xneur неяк пужае тым, што пазіцыянуецца як пунтасьвітчэр, дый адзінае што мне ад яго трэба покуль ўва убунтах не працуе.
lazyest: (Default)
Так яго і так, вырашыў паапгрэйдзіць сістэму. Не, сам апгрэйд на дзіва лёгка праходзіць, але ж вынік...

Найперш давялося зьнесьці Empathy зусім. Бо яно натыфікацыі ў трэй пачало слаць па пяць штук за раз. Прычым ні ў кога такога багу няма, толькі мне пашэнсіла.

Па-другое, разумнікі з канонікал вырашылі зьмяніць пералучальнік клявіятурны. Ну усё б добра, але ж яны самі ім не карыстаюцца, таму ён новы не працуе. У кагосьці зусім, у мяне дык толькі капсам можна пералучаць. Ведаю, што гэта юнікс-вэй, але сам заўсёды карыстаўся і буду карыстацца правым контралам. Калі цягам двух-трох дзён не памяняюцца паводзіны роднага - паспрабую xneur ну і калі не - зьнясу нафіг убунту, пайду на дэбіян.

Яшчэ да кучы ў аплеце-усё-ў-адным, якім я карыстаюся з gnome-panel з'явілася значка network-manager'у. Я ім не карыстаюся зусім ніколі і нават сьлядоў ягоных на маім кампе няма, аднак канонікалам відаць лепей. Досьвід эпла і мікрасофта не дае спакою.
lazyest: (Default)
Во только што вызваліў пару сотак гіг вольнага мейсца на вінтах. Высьвятлілася, што за доўгі час жыцьця сістэмы ў розных яе кутах паназаставалася ашмёткаў "Карзіны", у якіх агулам ці ня паўтэрабайту рознага сьмецьця валялася. Я сам гуйнёй убунтавай амаль не карыстаюся, таму у гэтыя трэшбіны трапляла невядома што і невядома калі, дык і ня ведаў. З аднога боку, прыемна што мейсца паболела, а зь іншага - гэта ж колькі часу яно мёртвым грузам ляжала-та?

UPD: БЛІН. Там, куды я фоты лью, а пасьля дрэнныя выціраю, самы ТРЭШ быў. 55к файлаў, 150 гіг. Во там я сапраўды карыстаюся ўсёй гэтай гуйнёй і вельмі дрэнна, што яна не працуе як задумана.

/dev/sda1        46G   21G    23G  48% /
/dev/sdd1       1,9T  1,8T    53G  98% /media/video
/dev/sdc1       1,9T  1,7T   128G  94% /media/misc
/dev/sda6       874G  652G   223G  75% /home
/dev/sdb1       1,9T  1,4T   483G  75% /media/music
lazyest: (Default)
З цягам часу Ўбунта дакладна пераўтвараецца ў копію віндавсаў. Ад нейкага моманту ў мяне Empathy пачаў дурыць галаву запытамі на выключэньне бяспекі. Асабліва я не запарываўся, бо адзін раз тыкаў "дазволіць" - і працавала да рэбута. Але пару дзён як канчаткова перастаў працаваць фэйсбукавы жабер. Тут ўжо нават майго беларускага цярпеньня не хапіла, палез калупацца. Адным з першых крокаў была спроба гуляцца з самімі сэртыфікатамі, аднак слушны адказ таксама прагучаў.
p11-kit: couldn't load module: /usr/lib/i386-linux-gnu/pkcs11/gnome-keyring-pkcs11.so

Пераставіў пакунак - запрацавала, гуглавыя сэрверы прызнае. Фэйсбук - не, усё роўна не працуе, паскуда.
lazyest: (Default)
Покуль тут шмат каму няма чаго рабіць і яны глядзяць і слухаюць таварыйша свайво, я вырашыў крыху разгрэсьці вольнага мейсца, бо 1+2+2+2 тэрабайты ізноў хутка скончацца. Натуральна, калекцыю порна церці мы ня будзем, таму Вырашыў паглядзець, колькі важыць /boot і зараз шкадую, што не запісаў скрыншот. Сістэма ў мяне недзе ад 8.04 вяла апгрэйдзілася, некалі аднойчы я старыя ядры ўсё ж выціраў, аднак сёньня самымі старымі былі 2.6.28. І мінорных вэрсіяў - па 20 штук на рэліз. І кожнае ведро - 200 мегабайтаў. Гігабайтаў 10 я дакладна вызваліў ((8
Tags:
lazyest: (Default)
Абнавіў на тэставай машынцы ўбунту. gnome-panel ня зьнікла, увогуле ніякіх адрозьненьняў няма, адное што аплет надвор'я паказвае як справы ў Н'ю Ёрку і падае падчас спробы зьмяніць налады.

PS: Больш зьменаў знайшоў у разнастайных анляйнавых сэрвісах. Там, дзе раней быў адзін сіратлівы гугал дзеля чаціку - зараз ёсьць паўнаварты выбар розных фэйсбукаў/віндавс лайв/флікраў, у штосьці можна толькі чаціць, штосьці ўмее каляндары, кудысьці можна фоты ліць, карацей, варта глянуць падрабзьней. Што характэрна, гэта выглядае жывым нават у нештатным gnome-panel.
lazyest: (Default)
Unpacking linux-image-3.5.0-9-generic (from .../linux-image-3.5.0-9-generic_3.5.0-9.9_i386.deb) ...
This kernel does not support a non-PAE CPU.

Ну ці не прыкрасна?
Tags:
lazyest: (Default)
Ціха перайшоў на сабж. Перайшлося проста і без праблем, карыстаюся gnome-panel.
lazyest: (Default)
Напэўна, надакучыў ужо ўсім я з гэтымі зьвесткамі з палёў, аднак во зараз чарговы раз паглядзеў, compiz канчаткова паламалі, як меньш у зьвязцы з gnome-panel. У той жа час, Gnome Classic session (without effects) працуе добра і якраз выглядае як мае быць (8
lazyest: (Default)
Дарэчы, калі хто як і я будзе ламаць галаву над тым, як у 12.04 дадаць да панэлі гнома аплеты - трэба на вольным мейсцы ціскаць правай кнопай мышы, пры гэтым націскаючы Super+Alt. Незразумела, праўда, што націскаць на маёй клаве 1994 году, дзе аніякіх віндавс-кнопак няма.
Tags:
lazyest: (Default)
Я не слоўпок, проста ўчора-заўчора з'явіўся апошні аплет для трэцяга гнома і таму сёньня я пасьпяхова паапгрэйдзіў ноут да 11.10, а днямі перацягну і дэсктоп. gnome-panel у трэцім гноме можна лічыць цалкам жывым.
lazyest: (Default)
У каго паламалася і не працуе - зараз выключаць ssl трэба так:

mc-tool update `mc-tool list | grep icq` string:encryption=no_encryption
mc-tool update `mc-tool list | grep icq` bool:use-clientlogin=0

Actual way to turn off broken SSL support in Empathy 2.32+ (Ubuntu 11.04+) listed here.
lazyest: (Default)
У каго паламалася і не працуе - зараз выключаць ssl трэба так:

mc-tool update `mc-tool list | grep icq` string:encryption=no_encryption
mc-tool update `mc-tool list | grep icq` bool:use-clientlogin=0

Actual way to turn off broken SSL support in Empathy 2.32+ (Ubuntu 11.04+) listed here.
lazyest: (Default)
Як і плянаваў, запусьціў нарешьце альфу чарговай убунты з тым каб паглядзець за альтэрнатыву нянавіснаму Unity. Мушу вам сказаць - першае ўражаньне больш як жудаснае. Той факт, што асноўную ўбунтавую тэму яшчэ не перамалявалі пад трэці гном сітуацыю карэнным чынам не мяняе.


Аніякага падабенства на стары клясічны гном няма і блізка

Панэлі задачаў як была па-дэфолце ўнізе няма, ёсьць такая страсьць



Злева - фігня кшталту макавага доку і той жа фігні ў Юніці, справа - нібыта віртуальныя дэсктопы. Усё поўзае-шаволіцца-зуміць само сабой і калі куды хоча

Пускавая мянюха выглядае неяк так:



Шчыра ня бачу сэнсу Канонікалам псаць Юніці, яно зусім так жа выглядае і тут, такое ж паскуддзе.

На мой сьціплы погляд давядзецца мне пераходзіць на дэбіян/lxde/xfce/icewm/...
lazyest: (Default)
Як і плянаваў, запусьціў нарешьце альфу чарговай убунты з тым каб паглядзець за альтэрнатыву нянавіснаму Unity. Мушу вам сказаць - першае ўражаньне больш як жудаснае. Той факт, што асноўную ўбунтавую тэму яшчэ не перамалявалі пад трэці гном сітуацыю карэнным чынам не мяняе.


Аніякага падабенства на стары клясічны гном няма і блізка

Панэлі задачаў як была па-дэфолце ўнізе няма, ёсьць такая страсьць



Злева - фігня кшталту макавага доку і той жа фігні ў Юніці, справа - нібыта віртуальныя дэсктопы. Усё поўзае-шаволіцца-зуміць само сабой і калі куды хоча

Пускавая мянюха выглядае неяк так:



Шчыра ня бачу сэнсу Канонікалам псаць Юніці, яно зусім так жа выглядае і тут, такое ж паскуддзе.

На мой сьціплы погляд давядзецца мне пераходзіць на дэбіян/lxde/xfce/icewm/...
lazyest: (Default)
На тэставым кампе з тэставай убунтай прыпоўз 3-ці Гном. Буду паглядзець (8

Profile

lazyest: (Default)
lazyest

July 2017

S M T W T F S
       1
2345678
91011 12131415
161718 19202122
23242526272829
3031     

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 22nd, 2017 08:45 am
Powered by Dreamwidth Studios