lazyest: (Default)
У суботу пасьля ОТрыву наведаў канцэрт Gods Tower. Ад папярэдняга наведанага разу яны зьмянілі гітарыста, зараз зь імі грае дастаткова вядомы Віталь Абрамовіч, найперш з Нэйра Дзюбелю. Што да канцэрту, на Рэлікт мы амаль спазьніліся, але хлопцы відавоку давалі чаду. За імі гралі бодрыя гомельскія металюгі Ivorygod, вакал такі мне не даспадобы, аднак бубнач у іх вельмі добры. Ну і самі Таўэры, асабіста мне зайшлі горш за мінулы раз, бо яны ўвесь час некуды сьпяшаюцца і граюць усё хутчэй, сьвятло было вельмі паскуднае, гук у параўнаньні з двума першымі гуртамі быў горшым. Але што ж, на наступны канцэрт дакладна пайду :-) Фоты - пад катам.

Read more... )
lazyest: (Default)
Неяк зусім не было часу, таму толькі зараз выкладаю фоты

From Kupalskae Kola - 29.06.2013

пад катам шмат

Read more... )
lazyest: (Default)
Неяк закруціўся, выкладаю толькі зараз

From Bulbox 01.03.2013

Цікавая каманда Pustki. Я разумею зараз, што каб атрымаць посьпех на міжнародных шляхах, варта граць нешта сапраўды вар'яцкае і непадобнае на астатніх, і рабіць гэта пераканаўча :-)

Read more... )
lazyest: (фота)
Нешта паламаліся ўсе сродкі перасоўваньня фота ў сацыяльныя сеткі, таму як і раней,буду проста выкладаць на ЖЖ. Паздымаў крыху на "Калядным фэсьце"

From Kaliadny Fest 2012 - 25.12.2012

Read more... )
lazyest: (фота)
Крыху спазьніўся, аднак патрапіў на традыцыйны хэлавінаўскі фэст у рэпабліку

From Halloween 31.10.2012

Пара фотаў пад катам
Read more... )
lazyest: (фота)
Як я ёсьць застарэлым аматарам творчасьці "Ў нескладовага", так пайшоў учора на іх выступ "у новым складзе". Арлоў канчаткова разагнаў усіх музыкаў, апрануў пяток маладых у цішоткі з Ў-шным лога і граў у пустым рэ-пабліку. Шчыра кажучы, упершыню пашкадаваў, што прыйшоў. Ну, аднак, троху пафотаў.

From U neskladovae 27.09.2012

Read more... )
lazyest: (фота)
Крыху затрымаўся, аднак выкладаю пару-тройку фотаў з сольніка Вінсэнта ў рэпабліку

From Vinsent 09.05.2012

Гук яз заўжды на Вінсэнце, быў ніякаваты, начыткі амаль ня чутна, гітарка гублялася, аднак з тых ягоных лайфаў, якія я наведаў - гэты ці ня лепшы па гуку. Можа і прыйдзе калісьці да нармалёвага гуку. Фоты пад катам

Read more... )
lazyest: (Default)
Уласна, адбыўся юбілейны канцэрт Вежы Багоў. Асабліва запомніліся: паскудны гук, дзіўнаватае сьвятло і беларускамоўная версія "Swamp".

From Gods Tower XX

Read more... )
lazyest: (фота)
Наведаў (з фоцікам, як жаж інакш) UMA-2011. Файная імпрэза атрымалася, хаця ж і нешматлюдная. Дзякуй багам, "Петля прістрастія" мусіла быць апошняй, таму ўражаньня не сапсавала. Вядоўцы імпрэзы - аўтары http://newsbelarus.net і ў рэале яны падобным жа чынам жартуюць. Гук быў перманентна неблагі, асабліва на Троіцы, на Monkey Bite як звычайна вакала чуваць было троху.

From ultra-music awards - 11.03.2012

Ну і крыху фотаў на пікасе пад катам

Read more... )
lazyest: (Default)
Зусім недарма наведаў чарговы Калядны Фэст, нечакана застаў шмат людзей, ну ці ня поўны клюб, сьвятло-гук як стала ўжо традыцыйна няблага. Здымаючы ў натоўпе, ледзь не пацярпеў (8

From Kaliadny Fest 2011 25.12.2011

Стары Ольса

From Kaliadny Fest 2011 25.12.2011

Зьніч

From Kaliadny Fest 2011 25.12.2011

Litvintroll

Read more... )
lazyest: (фота)
Уласна, наведаў сабж. Самі расейцы мне зусім не пайшлі, неяк я да расейскамоўных тэкстаў увогуле даволі прахалодна стаўлюся, а тут яшчэ пасьля адносна добра вядомых і файных беларусаў выйшлі хлопцы-дзеўкі, якія клясам ня надта вышэйшыя, а понту чыста як у камісаршы (8 Ну, затое рэпаблік канчаткова дапераўтварыўся ў стары рэактар, сьвятло/гук/дым/усе справы.

From Troll gnet el 19.12.2011

From Troll gnet el 19.12.2011

Read more... )
lazyest: (Default)
Выцягнулі ўчора шаноўнага [livejournal.com profile] mishkaz з нагоды ягонага дня народзінаў у рэпаблік на Крыві і Закапаўэр. Што было сапраўдным цудам - Міхала пусьцілі нашару па паспарту (8 Мы калі на будцы квітковай прачыталі лэйбу пра халяўны ўваход імяніньнікам - толькі паржалі, але ж жыцьцё так поўніцца неспадзяванкамі. У рэпабліку ізноў навінкі, з'явіўся апарат з дымам, дадалося новае сьвятло, стала лепш, на мой погляд. Гук на Крыві быў вельмі добры, а чаго было трэба чакаць ад польскіх бардаў - я ня ведаю (8

From Kriwi-Zakopower 24.11.2011

Read more... )
lazyest: (фота)
Уласна, сабж. Шыкоўны гук быў гэтым разам, сьвятло разнастайнае, шкада нават, што аккум у фоціку зьнянацку сеў.

From Gods Tower 11.11.2011

Read more... )
lazyest: (фота)
Уласна, сабж. Шыкоўны гук быў гэтым разам, сьвятло разнастайнае, шкада нават, што аккум у фоціку зьнянацку сеў.

From Gods Tower 11.11.2011

Read more... )
lazyest: (фота)
Як жа можна было праігнараваць такую файную імпрэзу?

From The Beatles Re:Public - 06.11.2011

Рэ:паблік, дарэчы, пакрысе пераўтвараецца ў больш-меньш прыстойны клюб. Я, здаецца, нават бачыў шмат людзей з півам у бутэльках, ці то мажоры набеглі, ці то патаньнела (8 Ну і крыху фотачак пад катам

Уласна, адбылася прэзентацыя новага, трэцяга па ліку, альбому IQ48. Re:Public усё ж крыху паправіўся, зараз у іх на белым задніку круціцца відэа, паболела сьвятла і гук асабіста мяне ня надта бянтэжыў. Гасьцявых музыкаў апрача РСП яшчэ было, Вінсэнт, Памідорафф, нават Фройд наведаў былых калегаў. Ну і пара фотаў

From IQ48 HMR presentation

Больш пад катам )

Учора я-такі знайшоў у сабе моцы даехаць да рэ:пабліку, нягледзячы ані на надвор'е, а ні на тое, што ўхітрыхся на мокрай плітцы зваліцца з ровара на вялікай хуткасьці, а ні на тое, што з-за першых дзьвух нагодаў спазьняўся да пачатку больш як на гадзіну. І што ж, было значна лепш, чымсі я чакаў, напрыклад. Гук быў паганы, аднак на ўзроўні звычайна беларуска-паганага, ня горш. Людзей было даволі шмат, не поўна, аднак нават на верхнім паверху было даволі цяжка прайсьці. Затое гэтым разам была найпазітыўнейшая публіка, чарговы раз абяцаю сабе пры нагодзе набыць яшчэ ў калекцыю аб'ектываў сьветлы фікс на хаця ж бы 35, бо ўсё тое сьвята ў мой 50 аніяк не ўлазіла ((8

From Halloween 31.10.2011

Profile

lazyest: (Default)
lazyest

September 2017

S M T W T F S
     12
34567 8 9
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 20th, 2017 02:50 pm
Powered by Dreamwidth Studios