lazyest: (Default)
Гэтую гісторыю я часьцяком распавядаю, але ў анлайне, здаецца, не пісаў.
Калісьці я быў малады і мне былі патрэбныя грошы і працаваў адмыслоўцам па 1С. Ну, вялікім знаўцам ня быў, але тое-сёе падкруціць, паставіць-паадмініць-памаляваць нескладаныя формачкі быў здатны. Ну і праз вядомую ў вузкіх кругах ВірусБлокАду патрапляліся мне новыя кантрагенты часам. І вось, адныя зь іх спачатку працяглы час карысталіся складской 1С, якую я неяк давёў да іхных патрэбаў, але ў пэўны момант з-за касякоў як маіх, так і працаўнікоў было прынятае рашэньне зьвярнуцца да гуру.
Гуру прыехаў на ўласным аўто, з уласным мабільным тэлефонам (2002-2003 год), вельмі аўтарытэтны. Доўга слухаў пра прадметную вобласьць, па справе адпускаў каментары - карацей, на мяне, маладога і зялёнага, пакінуў вельмі прыязнае ўражаньне профі за справай. Пасьля даволі працяглы час ён займаўся адаптацыяй сваей канфігурацыі пад патрэбы замоўцы, покуль я зьбіраў і наладжваў тэрмінальны сэрвер (упершыню, здаецца). І вось прыйшоў дзень Ч, гадзіна Х і як звычайна, поўная Ж. Канфігурацыя была залітая на сэрвер, нейкія данныя нават імпартнутыя - і мы зазірнулі ў інтэрфейс. Звычайны 1С-авы інтэрфэйс "Торговля" за выключэньнем таго, што ўсі вольныя мясьціны ў формах былі занятыя ПАКЕМОНАМІ. Функцыянал, здаецца, быў адэкватным. Ад тога моманту я сьвядома спыніў займацца пракачкай 1С-нага скілу, бо ну яго ;-)
lazyest: (ровар)
Адкрыў сёньня лік зімовым праколам колаў. Дакладней сказаць, лік можа і раней пайшоў, аднак сёньня заўважыў. Ехалі з жонкай у Лошыцу да бацькоў у госьці, прыкладна напалове падалося, што занадта мякка еду. Пачаў паглядаць на задняе кола - дакладна, спускае. Думаю "эээ, фіг, у мяне ж герметык заліты, паспрабую крыху дадаць ціску". Падпампоўваю, еду далей - і чую нават як сьвісьціць. Спыняюся, знаходжу акурат каля ніпелю паўсантыметровую дзюрку на пакрыхе, зь якой лезе герметык. Лезе павольна, вырашаю не клеіць, а дабіць ціск да намінальнага і ехаць далей. Сапраўды, яшчэ аднойчы спыняўся і дапампоўваў, а ехаць кілямэтраў 6-7 было яшчэ. Заўважый, што на таросах ледзяшовых пачынае травіць.
Ну да фіг на яго, даехаў да пункту прызначэньня, ўзяў вялікі насос, набіў у кола 60 psi. Покуль гасьцявалі - стаяла-не спускала. Вырашыў, "ну, зацягнулася" і пакрысе стартануў дадому. Літаральна праз які кілямэтр чую - "пшшшшшшш". Спыняюся ля "Віталюру" пад ліхтаром, бачу амаль пустое кола. Рабіць няма чаго, выбартоўваю камэру, бачу дзюрку мілімэтры 2-3 дыямэтрам. Нядзіва, што герметык ня зьдзюжыў :-) Заляпіў, напампаваў, даехалі дадому без дадатковых прыгодаў.

Агулам на адомэтры 35474 км.
lazyest: (Default)
Вось сёньня высьвятліў, што на адной канторцы, якая выкарыстоўвае БелСел для таго, каб да свайго офісу вонкі даваць доступ, спёрлі ўначы антэну з даху. Ня ведаю, ці каму спатрэбіцца такая антэна, аднак спадарожнікавую талерку, да якой была белселавая прымацаваная, не кранулі.
lazyest: (Default)
Уласна, узняўся шквал рэпортаў пра гэныя тарыфы (і, дарэчы, ці слушна я напісаў першае слова ў сабжы?), дык і я свае пяць капеек накіну.

Пры аплаце праз БелЗьнешЭканомаўскі М-банк маем заўважныя тармазы пры вылічэньні сумы, аднак у выніку вось:


Электроэнергия

Номер абонента : xxxxxxxxx
Период : 02.2013
Счётчик 1-предыдущ. знач.: 7631
Счётчик 1-текущее знач.: 7821
Оплата за электроэнергию : по счётчику: 1
-- расход (кВт*ч) : 150
--- тариф (за 1 кВт*ч) : 382,4
-- расход (кВт*ч) : 40
--- тариф (за 1 кВт*ч) : 497,12
-- по показаниям (всего) : 77 245 BYR
Начислено : 77 245 BYR
Сумма : 77 245 BYR

Усё проста і зразумела. Ніяк мне не ўцяміць, чаму столькі вэрхалу вакол.
lazyest: (Default)
Праляцела тут http://belarus-travel.livejournal.com/195468.html з фотамі Любчанскага замку, які рэканструюецца намаганьнямі прыватнага фонду адбудовы, не дзяржавай. Дык вось, я там быў у 2008 годзе, выглядаў замак так:

P7260100

У пасьце ёсьць для параўнаньня падобны ракурс гэтага лета



Нагадаю, рэканструкцыя робіцца фактычна без фінансаваньня.
lazyest: (Default)
Прачытаў тут на інтэрнэтах, што БелСел плянуе ад новага году запусьціць LTE на CDMA450. А вось быў на выходных у Берасьці, глядзеў на этэры польскія каналы ў лічбе, больш за ўсё зацікавілі рэклямныя блёкі. Дык там яны даўно ўжо ў LTE працуюць.
lazyest: (Default)
Originally posted by [livejournal.com profile] alex_radko at Трамваи в Европе
Оригинал взят у [livejournal.com profile] maxkatz в Трамваи в Европе

Первое, что бросается в глаза в первых трех городах экспедиции (Берлине, Мюнхене и особенно Цюрихе) это огромные разветвленные трамвайные сети, с выделенными линиями, специальными трамвайными светофорами, крутейшими пересадочными пунктами и т.д.


далее... )

lazyest: (Default)
У хаце настолькі прахалодна, што чорны хітачаўскі двухтэрабайтавы вінт, які заўсёды быў нагодай час ад часу перагружаць кампутар, ня вісьне і аптайм упершыню за пару год пераваліў за месяц (8

UPD: Заадное вярнуў на свой кітайскі ARM-ноўт застобаксаў кашэрны дэбіян пасьля б-мерзкага ведройду. Як ня дзіўна, пры дапамозе WinCE, які там першапачаткова і быў. Ну і паскудства, дарэчы (8
lazyest: (Default)
Падчас дэмантажу каляднай ялінцы высьвятлілася, што даволі працяглы час кітайскі бяздротавы велакампутар SunDING фіксаваў сталы рух ровару з хуткасьцю 3,9 км/г. Праехаў штосьці 150 кілямэтраў. Вось, думаю, можа гэта Санта падарункі на ровары маім развазіў? ((8
lazyest: (Default)
Учора падчас тэрапеўтычнага разгляданьня ваколіцаў выпадкова пабачыў у адным з вакон дому два падвешаных сьцяга, адзін - канфедэрацкі і побач зь ім - выява Хэндрыкса ў такі ж памер. Мяркую, гэта была нейкая дыялектычная барацьба супрацльлегласьцяў у нечыяй душы, за днога боку, Поўдзень бессумнеўна быў правы, а з іншага, Хэндрыкс-та чорны (8
upd:
lazyest: (Default)
Ну і разнастайныя штрафы ды плацяжы. З 35 да 100 тыр. Вас папярэджвалі (8
lazyest: (Default)
Здаецца, у мяне атрымалася знабіць так, каб неаўтарызаваныя карыстальнікі бачылі picasaweb як пікасу, а не як гуглаплюс. Гляньце, хто мае мажлівасьць, ці так гэта? http://picasaweb.google.com/aliaksandr.dzeshchanka/
lazyest: (Default)
Да чаго дайшла стаўка рэфінсаваньня, у мяне на картцы грошай тых - кроплі, аднак нават з іх адсоткаў накапала на 5 тыр за месяц.
lazyest: (Default)
Толькі што ў працоўнай паштовай скрыне:

STASI Kennel canceled this invoice

Здравствуйте, admin@domain.tld!

This invoice was canceled.


/ме нешта хвалюецца
lazyest: (Default)
Толькі што ў працоўнай паштовай скрыне:

STASI Kennel canceled this invoice

Здравствуйте, admin@domain.tld!

This invoice was canceled.


/ме нешта хвалюецца
lazyest: (Default)
Deutsche Welle: http://www.dw-world.de/dw/article/0,,15506343,00.html Общественный транспорт должен избавить Москву от пробок

Нехта там зьдзіўляецца, што спачатку закупаюць аўтобусы, а пасьля пашыраюць дарожную сетку, а не наадварот. Дык калі спачатку дарогі пашырыць - там проста стане больш машынаў, і ўсё. А выснову трэба было рабіць адну - біць варта па кішэні, рабіць паліва даражэйшым, браць грошы за рух па горадзе, рабіць грамадскі транспарт таньней. Ізноў жа, роварны рух.
lazyest: (Default)
Deutsche Welle: http://www.dw-world.de/dw/article/0,,15506343,00.html Общественный транспорт должен избавить Москву от пробок

Нехта там зьдзіўляецца, што спачатку закупаюць аўтобусы, а пасьля пашыраюць дарожную сетку, а не наадварот. Дык калі спачатку дарогі пашырыць - там проста стане больш машынаў, і ўсё. А выснову трэба было рабіць адну - біць варта па кішэні, рабіць паліва даражэйшым, браць грошы за рух па горадзе, рабіць грамадскі транспарт таньней. Ізноў жа, роварны рух.
Sep. 23rd, 2011 02:36 pm

Picasa (8

lazyest: (Default)
Блін, я колькі ўжо чакаў, што хутка скончыцца сторадж у Пікасе, як сёньня дакладна прачытаў ува ўмовах карыстаньня,


Free storage limits

Photos up to 2048 x 2048 pixels and videos up to 15 minutes won't count towards your free storage.


Дробязь, а прыемна. Засталося толькі высьвятліць, чаго ж гэтая зараза перастала ў мяне з лінуксавага кліенту лагініцца і ці гэта не часова.
Sep. 23rd, 2011 02:36 pm

Picasa (8

lazyest: (Default)
Блін, я колькі ўжо чакаў, што хутка скончыцца сторадж у Пікасе, як сёньня дакладна прачытаў ува ўмовах карыстаньня,


Free storage limits

Photos up to 2048 x 2048 pixels and videos up to 15 minutes won't count towards your free storage.


Дробязь, а прыемна. Засталося толькі высьвятліць, чаго ж гэтая зараза перастала ў мяне з лінуксавага кліенту лагініцца і ці гэта не часова.

Profile

lazyest: (Default)
lazyest

September 2017

S M T W T F S
     12
34567 8 9
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 20th, 2017 02:52 pm
Powered by Dreamwidth Studios