lazyest: (Default)
Як я пісаў, месяц таму скралі майго ровара. Як асаблівай надзеі на праваахоўныя ворганы ў мяне ніколі не было, а ўласнага скілу па вышуку ў паўруйнаваным горадзе небагата, то даволі даўно быў распачаты збор частак на новы байк. Асноўная праблема была ў тым, што нічога ў БССР набыць нельга.

Read more... )
lazyest: (Default)
Вырашыў пасьпець да сьнегу закрыць яшчэ адзін з пунктаў сваіх хацелак. Шмат ахвочых спроба не сабрала, але вынікам паехалі ўдвух. Каб крыху паспаць вырашыў стартаваць электронам на 6:40, а не 4:40 як ў мінулы раз. Нечакана набіўся гэты цягнік амаль поўны, куды можна ехаць у такую рань? Але фіг на яго, паехалі.

From Smaliany - 28.11.2015


Read more... )
lazyest: (Default)
У мінулую суботу зладзіў з [livejournal.com profile] ukurka і [livejournal.com profile] zeremit выезд у Жёмыслаўль, інспіраваны навінамі аб продажы палацу Ўмястоўскіх нейкаму йарданскаму шэйху. Ну, вырашылі паглядзець, як-што перад мажлівай рэстаўрацыяй і перабудовай. Ну а покуль плянаваў маршрут, то высьвятліў, што Суботнікі - гэта якраз там. Ну і таму назва на пакатуху знайшлася сама сабою.
Вельмі няпэўныя былі пра надвор'е, але вырашылі ехаць. Як прыйшла амаль зіма, то і пакатухі сталі пераважна цягніковымі. Стартанулі а 6-й ранку гудагайкай, падзівіліся анамальнаму натоўпу народу. Прачакалі гадзіну ў Маладзечна, ледзь не паехалі на Полацак, добра што ў час перабеглі. У лідскім дызеле ехалі разам з яшчэ большымі вар'ятамі, што ехалі ў двухдзённы паход. Аднак як бы то не было, а недзе 10:30 выпаўзьлі ў Юрацішках.

From Na radzimu Pazniaka :: 21.11.2015


Read more... )
lazyest: (Default)
Рыхтуюся да зімы, паставіў новае сьвятло замест старога.

DSC_7476

Read more... )

У хуткім часе адпішу пра ўражаньні ад BlackBerry Q10, якую набыў і карыстаю за асноўны тэлефон цягам амаль тыдня.
lazyest: (Default)
У любым незразумелым выпадку - выяжджай на пакатуху з гораду.
Нягледзячы на сумныя падзеі ў жыцьці, прынятае загадзя рашэньне з'ехаць на дзень нібыта гораду з гэтага самага гораду было рэалзаванае. На Камяніцы ў рукі патрапіў флаер фэсту "Карчма", дый і да таго нешта пра яго ў сетцы бачыў, вось і вырашылі праведаць. Самі парэшткі будынку мы з Міхалам заўважылі падчас маркіроўкі апошняга кавалка Валожынскіх гасьцінцаў дзесь напачатку лета, таму як туды даехаць я сабе ўяўляў. Таму поўдзень суботы - і мы на вакзале, грузімся ў гарадскія лініі да Заслаў'я. Добра зрабілі, дарэчы, што прыехалі загадзя, бо і людзей было поўна, і ровараў апроч нашых нямала.

Read more... )
lazyest: (Default)
Працягваю вывучаць беларускі край. Гэтымі выходнымі спачатку ў суботу не атрымалася, а ў нядзелю ўсё ж так. Ізноў з [livejournal.com profile] mihhas_barada а 4 ранку мы сабраліся на вакзале з тым, каб праехаць па чарговых маляўнічых мясьцінах нашае краіны і давесьці самім сабе, на што мы здольныя.

From Zelwa-Synkaviczy-Slonim-Zyroviczy - 23.08.2015


Read more... )
lazyest: (ровар)
Пасьля закрыцьця першага гэштальту з Лепелям адразу вырашыў закрыць і другі застарэлы. Ад часоў паездкі ў Браслаў усё думаў, як патрапіць у Відзы, паглядзець тамтэйшы касьцёл. Але ж адлегласьць немалая, пад'ехаць цягніком амаль ніяк - таму доўгі час гэты плян быў з большага абстрактным. І толькі пасьля пары-тройкі брэветаў і пасьпяховага Лепелю вырашыў-такі рэалізаваць даўнюю задуму.

Знайсьці кампанію было складана, на паехалях ніхто не адгукнуўся, добра што дамовіўся з [livejournal.com profile] mihhas_barada, бо адному ночыць на вольным паветры ўсё ж крыху сумнавата. У выніку 5:50 ранку, субота, я на чыгуначным вакзале і зьнянацку сустракаю некалькі дзясяткаў іншых раварыстаў, частка зь якіх нават едзе надалей з намі ў адным гудагайскім дызеле. 8:40, Солы, мы стартуем наш маршрут.

Read more... )
lazyest: (Default)
Паставіў прыдбаныя ў бэрлінскім Штадлер цвайрад цэнтры багажнікі, адзін на зад замест паламатага, другі на перад замест кітайскага.

DSC_2832

Пярэдні мацуецца на вібрэйкі і спэцыяльны хамут на відэлец. З выгляду неблагі, напісана што 15 кг мусіць трымаць. Ў адрозьненьне ад кітайскага не блякуе доступ да вібрякаў, але здымаць кола для транспартыроўкі зараз дакладна сэнс губляецца. Заадное цэнтар вагі паніжаецца, паспрабую як з гружаным едзе. Дарэчы, ёсьць ейная інструкцыя па зборцы, дадаць да яе памеры трубаў - і можна на якім-заўгодна гаражы варыць такія для турыстаў лёгка зь якой сталі.

DSC_2834

Задні двухпавярховы. Падгледжаны ў аднога немца падчас марафону, наверсе спакойна прымацаваны карабас на ключы, а на ніжнюю рэйку мацуецца любая сумка, як меньш мае псэўда-артлібы сталі як здорава жывеш. Таксама напісана, што гэта 28" мадэль, аднак стаў як родны і да мяне. 25 кіляграмаў як заўжды заяўленыя, як будзе нагода - абавязкова пратэсьцірую. Карацей, да новых вандровак, лічы, гатовы.
lazyest: (Default)
Атрымалася няблагая імпрэза, якраз як і плянавалася, амаль цалкам самаарганізаваная. Можам, калі захочам. Дзякуй ўсім хто спрычыніўся, а покуль - фотке.

lazyest: (Default)
Забралі з Гурскага сабе сабачку. Жаночага нібыта полу (8 на выгляд як такса, толькі лапы больш даўгія. Так бы мовіць, таксо з высокім клірэнсам. Покуль панічна баіцца, хаваецца пад стул/табурэтку/... каб было як ў вальеры і на яркае сьвятло на вуліцы прэ бо відаць там кармілі неяк так пад лямпай. Покуль ніяк мянушку не прыдумаем. Можа, Фідо? (8

DSC_7424
lazyest: (Default)
Покуль я пішу страдыцыйную справаздачу па паездцы, паспрабую коратка зрабіць резюмэ для ЖЖ.

другая частка

Read more... )
lazyest: (Default)
Наведалі фэст. Нечакана спадабаліся расейцы Father Mckenzie.

From Beatles Shabli - 2014


Read more... )
lazyest: (Default)
Нешта я зусім абляніўся, на канцэрты хаджу мала, фотаў раблю яшчэ меньш,а ужо выкласьці ў сеціва зусім рукі не даходзяць. Паспрабую крыху выправіцца (8

lazyest: (Default)
Чамусьці вырашыў працягнуць свой удзел у штодзённым красавіцкім катаньні роварам неяк выключна. Гэтым годам атрымалася некалькі дзён выходных напрыканцы месяцу, таму даволі даўно была задума скарыстацца шэнгенскім мульцікам і выкаціцца да Рыгі.

Тыдні за два-тры да заплянаваных датаў пачаў варушыць warmshowers.org у пошуках хосту, знайшоў кропку ў Йонішкіс і ў самой Рыге, паглядзеў, што ад Рыгі да Менску ходзіць Люксаўскі аўтобус за нявельмі дорага, атрымаў ад Люксу адказ пра ровары, карацей, учарнавую нешта сабе рыхтаваўся. Аднак ніяк не адказваў ніхто з Шаўляю, які быў вельмі істотным пунктам на нашай мапе. У апошні дзень перад плянаванай вандроўкай, калі ўжо ўсё было перадвызначана і нікуды мы ня ехалі, падчас вяртаньня недзе а дзясятай гадзіне дадому атрымліваю тэлефанаваньне ад жонкі, якая паведамляе, што ёй адказаў у couchsurfing чалавек і будзе рады нас бачыць. Што ж, зьнянацку!

Read more... )
lazyest: (Default)
Чарговы незаплянаваны апгрейд, учора падчас матраснай пакатухі Вялейка-Краснае на лесанарыхтовачнай дарожцы ў лесе паймаў нейкую палку ў кола, заматаў свой папярэдні LX, сарваў разьбу ў петуху. Карацей, як мае быць ламануў ровара. Драганбайкаўскія глянулі на "петуха", сказалі "во які цуд", бо там са старога нонейм пераклюка выламаная частка і у ёй насьвідравана разьба і атрымаўся такі петух. У выніку новы рабіць ня сталі, з іншага боку насабачылі гайку і паставілі новы пераклюк. Прабегу нешта 38175 км.

Read more... )
lazyest: (Default)
У суботу пасьля ОТрыву наведаў канцэрт Gods Tower. Ад папярэдняга наведанага разу яны зьмянілі гітарыста, зараз зь імі грае дастаткова вядомы Віталь Абрамовіч, найперш з Нэйра Дзюбелю. Што да канцэрту, на Рэлікт мы амаль спазьніліся, але хлопцы відавоку давалі чаду. За імі гралі бодрыя гомельскія металюгі Ivorygod, вакал такі мне не даспадобы, аднак бубнач у іх вельмі добры. Ну і самі Таўэры, асабіста мне зайшлі горш за мінулы раз, бо яны ўвесь час некуды сьпяшаюцца і граюць усё хутчэй, сьвятло было вельмі паскуднае, гук у параўнаньні з двума першымі гуртамі быў горшым. Але што ж, на наступны канцэрт дакладна пайду :-) Фоты - пад катам.

Read more... )
lazyest: (Default)
У чырвоны дзень календару мы, як і варта рабіць, звалілі ад гораду падалей. Як нядаўна адчыніўся электрыфікаваны рух цягнікоў да Жлобіну, то і выбар накірунку быў крыху прадказальны. Адное што як дзень зараз кароткі, то і час збору быў мала-мала негуманны

From Krasny berah, Rahaczou, Zlobin - 07.11.2013


Read more... )
lazyest: (Default)
<<<<<<<< Назад :: Дні 1-3
<<<<<<< Назад :: Дні 4-5
<<<<<< Назад :: Дні 6-7
<<<<< Назад :: Дні 8-9
<<<< Назад :: Дні 10-11
<<< Назад :: Дні 12-13
<< Назад :: Дні 14-15

Ужо фармальна і не Малдова, але працяг.

Яшчэ ад вечару папярэдняга дню мы запакавалі ўсе шмоткі і зьвезлі іх на камеру захоўваньня на вакзале. Заадное высьвялілі, што ў курортнай Адзесе тэрмін захоўваньня пачынаецца заўсёды ад 00-00, то бок тое, што мы прыпёрлі свае рэчы а дзясятай вечару з тым, каб заплаціць толькі за адныя суткі было марным. Аднак ад раніцы мы хутка пакідалі рэшткі ў заплечнікі, а я нават прычапіў спальны мяшок да багажніку - і рушылі на мейсца збору ўдзельнікаў Куяльніку-2013.

From Ukraina-Maldova, day 16


Read more... )
lazyest: (Default)
<<<<<<< Назад :: Дні 1-3
<<<<<< Назад :: Дні 4-5
<<<<< Назад :: Дні 6-7
<<<< Назад :: Дні 8-9
<<< Назад :: Дні 10-11
<< Назад :: Дні 12-13


Працягваем.

Ад раніцы чатырнаццатага дню ў Адзесе ішоў дождж, таму мы вырашылі абмежавацца пешымі пагулянкамі па горадзе, паздымаць турыстычныя лукі, ну як звычайна.

From Ukraina-Maldova, day 14


Read more... )

Profile

lazyest: (Default)
lazyest

September 2017

S M T W T F S
     12
34567 8 9
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 20th, 2017 02:52 pm
Powered by Dreamwidth Studios