lazyest: (Default)
2017-09-10 07:08 pm

новая апона на перадзе

Даехала нарэшце пара новых апонаў, як звычайна, Schwalbe Marathon 26x2.0, GreenGuard. На перад паставіў замест той, што сканала яшчэ ў сярэдзіне лета. Прабегу 13062 (+61200)
lazyest: (Default)
2017-09-08 02:31 pm

замена ланцугу: першы ідзе на трэці

Трэці круг пачынае бегаць ланцуг нумар 1. Зоркі падз'едзеныя зусім, ня ведаю, ці паеду. Прабегу 12800 (+61200)
lazyest: (ровар)
2017-09-08 02:06 pm

Bike4SDGS

Як гэтым годам так я нікуды далёка і не паехаў, то прапанова Праграмы Разьвіцьця ААН прыняць удзел ў велапрабегу Гродна-Менск прыйшлася вельмі да пары. Афіцыйнай нагодай прабегу сталі мэты ўстойлівага разьвіцьця і, асобна, псіхічнае здароў’е, што нам, раварыстам, як нікому блізка. У любым выпадку, няшмат дурняў гатовыя зьняцца на тыдзень з працы і пасунуцца невядома куды, таму папярэдне апроч штатных супрацоўнікаў ПР ААН (выбачайце што пішу абрэвіатурай, але я іх і думаю так) са мной плянаваў ехаць яшчэ адзін чалавек з роварнай грамады, Макс. Апісаньне паездкі было крыху супярэчлівым, таму на ўсялякі выпадак мы дамовіліся, што я бяру намёт, прымус, кацёл і якшто – мы ставімся і ночым-сілкуемся самастойна.

Заброска да Гродны атрымалася файнай, першы дзень імпрэзы адзначаўся масавым велапрабегам у 18 кілямэтраў на Аўгустоўскім канале. Туды былі запрошаныя даволі значныя сілы ад нашага Таварыства, быў аплочаны трансфэр, якім мы і закінуліся.

валанторы ад Менскага Роварнага Таварыства

Read the rest of this entry »

Mirrored from dayship.by.

lazyest: (Default)
2017-08-19 10:48 pm

12 000 км (+61200)

Пераехаў чарговую адзнаку
lazyest: (Default)
2017-08-13 04:48 pm

трэці ланцуг на другі круг

Уласна, закінуў трэці ланцуг, прабег 11786 км. Езьдзіць покуль.
lazyest: (ровар)
2017-07-31 11:45 am

Сар’я :: 29-30.07.2017

падчас папярэдняй паездкі мы с Сяргеем дамовіліся, што даедзем-такі да Сар’і і пабачым на ўласныя вочы тамтэйшы касьцёл-зараз-царкву. Вырашылі ехаць – так і паехалі. Сабралася баявая каманда з трох чальцоў – і мы едзем.

6 ранку суботы, накропвае дробненькі дожджык, мы грузімся ў гудагайку. У Маладзечне дождж стаўся мацнейшым, але мы грузімся ў полацкі дызель. Прыблізна апоўдні вылазім на Празорках, усё мокрае, з неба л’ецца вада. Але што рабіць, трэба ехаць.

аздоблена вініламі

Read the rest of this entry »

Mirrored from dayship.by.

lazyest: (Default)
2017-07-23 10:34 am

11000 (+61200) км

падчас паездкі да Дудутак даехаў чарговую тысячу.
lazyest: (Default)
2017-07-19 11:43 am

ланцугі мяняю

Другі катаны ланцуг заступае на працу. Прабегу 10983 (+61200)
lazyest: (Default)
2017-07-12 01:48 pm

новая ўтулка

Дакатаў за 10 тысяч кілэмэтраў заднюю ўтулку, таму зараз на новай. Каштавала 30 баксаў разам са сьпіцамі і працай. Дарэчы, слова "утулка" зусім нейкае недарэчнае, як больш па-беларуску сказаць? Полякі кажуць "пяста", таксама неяк не па-наску... Прабег, дарэчы, 10600 км (+61200)

ps: чэхі і славакі кажуць "набой кола".
lazyest: (Default)
2017-07-01 12:55 pm

10000 (+61200) км.

Падчас вандроўкі па Палесьсі праехаў праз чарговую адзнаку.
lazyest: (Default)
2017-06-30 01:47 pm

ланцуг номер 1 на другі круг

Уласна, замяніў ланцуг на катаны 1-ы. Прабег 9943 (+61200)
lazyest: (Default)
2017-06-27 04:45 pm

Новая рама, новы ровар

Як зварка старой рамы выявіла складанасьці ў падсядзельнай зоне, атрымалася разжыцца занядорага іншай храмолькай, Author Mystic, 21,5", з радной вілкай, да якой прывараны дадатковы шток і адаптэр на A-head. Выглядае неяк такім чынам:

Маркую, варта пааб'яднаць усе прабегі ўсіх ровараў і весьці ўлік уласнага прабегу (8 А покуль на адомэтры 9825(+61200)
lazyest: (Default)
2017-06-05 02:36 pm

раме гамон

Крыху не дацягнуўшы да 10000 паламалася рама.

Паспрабуем паварыць, неяк жа мусіць храмоль сабе праявіць. Але нетаропка шукаю камцу на храмоль, 26" колы, 21+" растоўка, пад вібрэйкі.
lazyest: (Default)
2017-05-03 10:33 am

трэці ланцуг VENTURA

У межах акцыі "катаем тры ланцугі" паставіў трэці з шэрагу. прабег 9180.
lazyest: (Default)
2017-04-21 10:46 pm

9000 км

Сабж. Ад чэрвеня 2016.
lazyest: (Default)
2017-04-04 12:20 pm

3 ланцугі: другі пайшоў

Вырашыў паспрабаваць-такі гэтым годам выкатаць тры ланцугі па чарзе. Паставіў другі VENTURA, 8530 км прабегу зараз.
lazyest: (Default)
2017-04-01 01:11 pm

Час на сьлікі

Самыя сучасныя Continental Traffic'і ідуць ў сховішча і выкатваюцца Швальбы Марафон, прабег 8445.
lazyest: (Default)
2017-03-14 10:53 am

8000 км

Неяк закруціўся, а на днях ужо праехаў праз чарговую тысячу
lazyest: (Default)
2017-03-11 03:23 pm

зіма скончылася

Уласна, замяніў хадавую пасьля зімы. Варта яшчэ паставіць новыя ролікі на деор, але не ўсё адразу. Прабег 7908 км. Вынікам узімку 1500 км.