lazyest: (Default)
Скажыце, нешматлікія чытачы, наколькі трывалымі ёсьць вашыя музычныя густы?

Памятаю, на золку майго сеткавага жыцьця, яшчэ да фідо, некаторыя суразмоўцы вельмі дзівіліся маёй здольнасьці ў 5-10-50-ы раз слухаць шыкоўны трэк lazy гурта Deep Purple з жывога дыску Made In Japan. З большага ж навакольле пасьлядоўна мігравала ў накірунках усё больш экстрэмальных стыляў, лёгка адрынаючы старых куміраў кшталту "Арыя гэта папса", "Нірвана - для дзяцей" ці "Металліка ўжо ня тая". Я дык вось можа проста які слоўпок, але мае старыя звычкі застаюцца са мной, і нават некалі выцягваў я дыск той самай "Арыі", паслухаў, ну так, гучаньне крыху занаіўнае, аднак я разумею, што мне падабалася і чаму нават зараз гэта слухаць я магу. І "Адваротны бок Месяца" я слухаю з задавальненьнем, арыгінал гэта гучыць ці які іншы гурт гэта можа грае. За мінулыя гады я можа наадварот, стаўлюся значна больш ляяльна да рознае цяжаляціны і эксперыментальшчыны розных гадоў, чаго раней не было.

Ці вось ня так даўно я сапраўды ўслухаўся ў сольнага Дэрака нашага Шарыніяна а ў яго час ад часу грае іншая зорка майго дзяцінства - Інгві Мальмсьцін. Нават выцягнуў мальмсьцінскія сьвежыя дыскі ў спадзеве, што ён і сам грае гэтакжа няблага, але тут не, як аскацініўся з-за зорнае хваробы, так яго і не адпускае.

Дык, уласна, пытаньнечка, а вы, сябры, як увогуле ставіцеся да музыкі і наколькі вашыя густы трывалыя?
lazyest: (Default)
Дасьведчаныя шоперы, цікавіць вашае меркаваньне. Вось толькі нядаўна нейкаму сіцідогу напісаў, што ніякіх праблемаў з кітайцамі не было, як адразу. lightinthebox падчас нейкага распродажу да свайго 8-годзя паабяцаў залатых гор, я нечага там назаказаў на амаль сотку баксаў і прашлёпаў падчас замовы той факт, што яны мне лупанулі дасылку EMS'ам і зьнялі за гэта дадатковыя амаль 50 баксаў. Ну ўжо зьнялі і зьнялі, прабакланіў, фіг зь ім. Але, сёньня яны мне пішуць, што блаблабла складанасьці на мяжы, пасылку развярнулі, вось вашыя 90 ці колькі даляраў і ад'ябіцеся. За нібыта дастаўку грошы фіг, той трэк што яны давалі так нідзе і не праяўляўся. Вынікам гэта выглядае так, што хлопцы вырашылі праз сваю скідосную замануху злупіць троху такіх замоваў, якія насапраўды нават не дасылалі, а потым за дастаўку грошай не вярнуць і троху зарабіць. Пытаньнечка ўласна такое, плацілася гэтая бадзяга праз пэйпал, можа неяк можна задыспуціць такую фігню? Неяк ня меў ніколі падобнага досьвіду, плюс пэйпал у мяне не на беларусь зарэганы.
У замове на лайтінзебоксе адрас дакладна Беларусь. Цалкам можа быць, што дурні з пэйпалу ўзялі біллінг адрас, замест тогда, што быў на замове, але мне што з таго за суцяшэньне? Карацей, цікавыя меркаваньні шаноўнай публікі.
lazyest: (Default)
Ці можа ёсьць якія фрэнды, хто сутыкаўся з друкам праз lpr на старыя самсунгі? Набыў сабе прынт-сэрвер просты, lpr, STLabs-N340 калі прынцыпова. Прычапіў усё, з вінды з бубнам, з макоса з бубнам, аднак запрацавала, а з убунты - "Spooling job, 0% complete." Нават неяк няёмка (8 І ніякіх логаў не магу знайсьці. Пад макосам я ставіў gdi'шны драйвер рукамі, убунта мае на борце свой.
lazyest: (Default)
Калі можа ёсьць дасьведчаныя людзі, патлумачце цемры вясковай. Ёсьць ўсё той жа ноут Т60. У стоку зь ім ішла сеткавая 802.11g. Пры нагодзе абзавёўся intel 4965 AGN. На ёй адрозна ад старой карткі ёсьць тры раз'ёмы пад антэну. У ноўце, натуральна, толькі два. Я даткнуў як ёсьць, вайфай працуе, 2 мегабайты на сэкунду выдае. Пытаньнечка - а навошта трэці раз'ём? Пачытаў крыху, версіі розьняцца, ад 5 ГГц да "дадатковый нясучай". Можа хто што можа распавесьці? Калі ёсьць спасылка на які ебай з трэцяй антэнай (ці дзе ад дзербану валяецца ў скрыні) - вэлкам (8 Ці яно таго ня варта?
lazyest: (Default)
А вось хто ведае, ці ёсьць зараз хто з нашых аператараў, хто б мог на існы кантракт дадаць сімкарту-другую? Каб у мадэм/гаджэт/... дадаваць не на асобны тарыф, а дадаткам да асноўнага? Інтэрнэт я пачытаю, але можа ёсьць хуткі адказ?
lazyest: (Default)
Вось хто сутыкаўся на ўласныя рукі, патрапіў мне тут нейкі паўэрбанк кітайскі, напісана ажно 20000 ёмістасьці. Як ён і што зараджае покуль не праверыў, хаця натда лёгкі, але пытаньне асноўнае, як хутка ён мусіць сам па сабе разраджацца? У мяне нешта за тры дні ўжо і ня дышыць. Выглядае так:

DSC_6295
lazyest: (Default)
Можа хто параіць якую простую праграмку для тэлефона, якая будзе паказваць, куды ехаць па захаваным трэку? То бок у мяне ёсьць gpx, я хачу па ім ехаць, чым? Ёсьць андройд і ёсьць symbian.
lazyest: (Default)
Шукаю кантакт, які можа зрабіць пару жалезак як на фота. Ідэальны матэрыял - калёнае жалеза.

DSC_3330

Калі што, батарэйка для масштабу.
lazyest: (Default)
Учора хадзіў да жонкі ў школу паздымаць канцэрт, дык там у залі вісела выяўка без подпісу, нейкі горад. Хто як думае, што за?

From misc

Profile

lazyest: (Default)
lazyest

September 2017

S M T W T F S
     12
34567 8 9
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 20th, 2017 02:51 pm
Powered by Dreamwidth Studios